Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

НавIны

02.02.2010

2010 год павінен стаць годам значнага нарошчвання экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў

1 2 3 4 5 6
2010 год павінен стаць годам значнага нарошчвання экспартнага патэнцыялу беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў 2 лютага Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2009 год.

Кіраўнік Урада адзначыў, што 2009 год быў складаным для нацыянальнай эканомікі. Беларусі, як і большасці краін свету, давялося працаваць ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу. Урадам сумесна з Нацбанкам, мясцовымі органамі ўлады рэалізаваны комплекс мер па процідзеянню негатыўнаму ўплыву крызісу на эканоміку краіны.

Улічваючы падзенне попыту на айчынную прадукцыю на знешніх рынках, перш за ўсё ў Расіі, прыняты шэраг рашэнняў па стымуляванню беларускага экспарту. Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказы, накіраваныя на развіццё лізінгу і стымуляванне набыцця айчыннай прадукцыі шляхам кампенсацыі замежным спажыўцам часткі працэнтаў за карыстанне ўзятымі на гэтыя мэты крэдытамі. Прыняты і іншыя меры.

Дыверсіфікацыя экспартных паставак садзейнічала рэалізацыі зацверджаных ва Урадзе краінавых стратэгій развіцця экспарту ў краіны блізкага і далёкага замежжа.

Паралельна праводзілася работа па стымуляванню ўнутранага попыту. "Для гэтага мы прадаўжалі рэалізацыю дзяржпраграм і мерапрыемстваў, павялічылі закупкі айчыннай тэхнікі ўнутры краіны, нарасцілі аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва, стварылі сістэму льготнага спажывецкага крэдытавання", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

У 2009 годзе прыняты шэраг рашэнняў па лібералізацыі эканамічных адносін у краіне, накіраваных на ўстараненне залішніх адміністрацыйных бар'ераў і паляпшэнне бізнес-клімату ў цэлым. Вядзецца работа над далейшым спрашчэннем адміністрацыйных працэдур, у тым ліку над скарачэннем колькасці ліцэнзуемых відаў дзейнасці і тэрмінаў атрымання ліцэнзій.

"Атрыманыя рэзультаты ў цэлым пацвердзілі правільнасць выбранай намі антыкрызіснай стратэгіі. У 2009 годзе мы прадухілілі эканамічны спад, захавалі прамысловы патэнцыял краіны і працоўныя калектывы прадпрыемстваў", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Па выніках 2009 года ў Беларусі забяспечаны рост вытворчасці ў такіх асноўных галінах, як сельская гаспадарка, будаўніцтва, гандаль і грамадскае харчаванне. Не дапушчана павелічэння беспрацоўя і раскручвання інфляцыйных працэсаў. Спажывецкія цэны ў 2009 годзе выраслі на 10,1 працэнта, што ніжэй за паказчык 2008 года (13,3 працэнта). Колькасць занятых у эканоміцы захавана на ўзроўні 2008 года. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 2,9 працэнта ў параўнанні з 2008-м годам.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ва ўсім свеце крызіс прывёў да спаду інвестыцыйнай актыўнасці. "Мы ж забяспечылі хоць і невысокія (108 працэнтаў), але ўпэўненыя тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал, развіцця інвестыцыйнай дзейнасці ў краіне ў цэлым", - канстатаваў ён.

У той жа час шэраг міністэрстваў і ведамстваў знізілі аб'ёмы інвестыцый у асноўны капітал. Напрыклад, Мінпрам (86 працэнтаў да ўзроўню 2008 года), Мінгандаль (83 працэнты), Мінтранс (97 працэнтаў) і іншыя.

На думку Прэм'ер-міністра, неабходна значна павялічваць інвестыцыі ў эканоміку малых і сярэдніх гарадоў.

"Аб'ём інвестыцый у эканоміку малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў недастатковы, - сказаў кіраўнік Урада. - У мінулым годзе ў іх выкарыстана толькі 17,5 працэнта ўсяго аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал у цэлым па абласцях". Ніжэйшы за сярэдні гэты паказчык у Віцебскай вобласці (14 працэнтаў), Гомельскай (16,6 працэнта) і Мінскай (13,5 працэнта) абласцях. У выніку ў 2009 годзе не выкананы многія паказчыкі праграмы развіцця малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, а па шэрагу гарадоў - дапушчана іх зніжэнне.

У той жа час Урад на працягу 2009 года неаднаразова звяртаўся да гэтай тэмы, падкрэсліў Сяргей Сідорскі. "Аб гэтым мы гаварылі і на адным з апошніх пасяджэнняў Прэзідыума Саўміна і вырашылі, што яшчэ раз вернемся да тэмы развіцця малых і сярэдніх гарадоў і значна ўзмоцнім нашу прысутнасць, перш за ўсё фінансавую і інвестыцыйную, у такіх гарадах у 2010 годзе", - сказаў ён.

Кіраўнік Урада адзначыў, што ў мінулым годзе праблемы з рэалізацыяй прадукцыі прывялі да росту запасаў гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў. "У другім паўгоддзі ўдалося змяніць гэту негатыўную сітуацыю і знізіць запасы гатовай прадукцыі да 67,9 працэнта да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Аднак праблема па-ранейшаму застаецца нявырашанай, запасы прадукцыі на складах складаюць каля Br5,5 трлн., і Урад не могуць не хваляваць гэтыя лічбы. Гэта абаротныя сродкі прадпрыемстваў", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Востра стаіць гэта праблема ў Мінпрама, які ў 2009 годзе амаль удвая перавысіў устаноўлены Урадам нарматыў запасаў гатовай прадукцыі - 142 працэнты да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. "Знізіўшы яго ў другім паўгоддзі, прадпрыемствы міністэрства зноў пачалі нарошчваць запасы ў студзені", - канстатаваў Прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што неабходна вырашаць пытанне па зніжэнню складскіх запасаў, вывесці абаротныя сродкі са складоў і ўвесці іх у эканоміку. Пры гэтым Прэм'ер-міністр звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што Урад не зможа падтрымліваць у дастатковай меры тыя прадпрыемствы, якія не будуць працаваць фінансава стабільна на ўнутраным і знешнім рынках. "Той факт, што сёння трэць прадпрыемстваў знаходзіцца ў складаным эканамічным стане, сведчыць аб тым, што гэтай праблеме штодзень неабходна надаваць самую сур'ёзную ўвагу, перш за ўсё на ўзроўні Урада", - лічыць Сяргей Сідорскі. Звяртаючыся да кіраўнікоў міністэрстваў, ён папрасіў звярнуць асаблівую ўвагу на гэтыя праблемы, прадставіць канкрэтныя прапановы па іх вырашэнню.

Гаворачы аб выніках 2009 года, Сяргей Сідорскі адзначыў, што Урад асаблівую ўвагу ў мінулым годзе надаваў вырашэнню праблем у сістэме Мінпрама, Мінбудархітэктуры, Беллеспаперапрама і іншых міністэрстваў і ведамстваў. "Былі збоі і ў нафтахімічным комплексе, аднак ёсць усе падставы, каб на працягу першага квартала гэтага года канцэрн "Белнафтахім" выйшаў на запланаваныя аб'ёмы вытворчасці", - падкрэсліў кіраўнік Урада.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што ў 2009 годзе не ўдалося спыніць рост адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, якое павялічылася да мінус $4,8 млрд. (за 11 месяцаў) пры гадавым прагнозе мінус $1,5 млрд. Пры гэтым экспартныя магчымасці прадпрыемстваў былі выкарыстаны не ў поўнай меры, адзначыў Прэм'ер-міністр. Так, у Мінпраме экспарт прадукцыі за 11 месяцаў 2009 года склаў 49 працэнтаў да аналагічнага перыяду папярэдняга года, у Мінбудархітэктуры - 52 працэнты і г.д. У той жа час Урад прымаў шэраг найважнейшых рашэнняў па стымуляванню ўнутранага попыту, па падтрымцы валаўтваральных прадпрыемстваў краіны.

Сяргей Сідорскі адзначыў неабходнасць павелічэння ўкладу ў эканамічны рост сферы паслуг. "Мы ўжо не адзін год гаворым аб такой неабходнасці, рэалізуецца адпаведная комплексная праграма ў развіцці сферы паслуг, - сказаў ён. - Аднак у 2009 годзе запланаваныя паказчыкі па тэмпах росту аб'ёму паслуг не дасягнуты". Гэта датычыцца паслуг транспарту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, страхавання, фізічнай культуры і спорту. Зніжаны аб'ём платных паслуг насельніцтву ў сферы турызму і гасцінічнага бізнесу.

Кіраўнік Урада таксама адзначыў праблему пагаршэння фінансавых вынікаў работы арганізацый рэальнага сектара эканомікі ў 2009 годзе.

"Прадпрыемствы краіны пагоршылі фінансавыя паказчыкі, сума страт вырасла больш як у два разы да Br1,3 трлн. Найбольш складанае становішча з колькасцю стратных прамысловых арганізацый складваецца ў Мінпраме - удзельная вага такіх арганізацый складае 27,6 працэнта, у Мінсельгасхарчы (29,3 працэнта), у канцэрнах "Беллегпрам" (32 працэнты) і "Беллеспаперапрам" (32 працэнты). Сума страт па прамысловых прадпрыемствах Мінпрама вырасла ў 5 разоў, канцэрна "Беллеспаперапрам" - у тры разы, канцэрна "Белдзяржхарчпрам" - у два разы. Гэта сур'ёзны сігнал для размовы ва Урадзе", - адзначыў Сяргей Сідорскі.

Фінансавыя пытанні застаюцца важнейшымі ў развіцці эканомікі краіны, падкрэсліў ён. "У бягучым годзе мы павінны значна дабавіць у аб'ёмах прамысловай вытворчасці, знізіць складскія запасы, палепшыць фінансавыя вынікі прадпрыемстваў. Сёння нам неабходна сур'ёзна прааналізаваць дапушчаныя пралікі і памылкі з тым, каб не дапусціць іх паўтарэння", - дадаў Прэм'ер-міністр.

"Гэты год павінен стаць годам, які дасць значнае нарошчванне экспартнага патэнцыялу нашых прадпрыемстваў, адпаведныя стратэгіі прыняты, і гэтыя пытанні мы будзем сёння абмяркоўваць", - падкрэсліў кіраўнік Урада.

Выступаючы на пасяджэнні Савета Міністраў, Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што ў 2010 годзе ў Беларусі будуць зменены ўмовы дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў – дзяржпадтрымка будзе выдзяляцца толькі пад высокаэфектыўныя інавацыйныя праекты.

Першы віцэ-прэм'ер нагадаў, што ў 2009 годзе многім прадпрыемствам краіны была аказана сур'ёзная дзяржпадтрымка ў розных формах. Аднак, на жаль, выдзеленыя сродкі не ўсюды выкарыстоўваліся эфектыўна. Большасць прадпрыемстваў, атрымаўшы дзяржпадтрымку, не выйшлі на прагнозныя ўзроўні вытворчасці. Тэмп росту прамвытворчасці ў Беларусі ў мінулым годзе склаў 97,2 працэнта. Па асобных міністэрствах ён яшчэ ніжэйшы, напрыклад, па прадпрыемствах Мінпрама - 77,3 працэнта.

Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што магчымасці рэалізацыі асобных з такіх праектаў у мінулым годзе з-за сусветнага фінансавага крызісу былі зніжаны. Цяпер сусветная эканоміка выходзіць з рэцэсіі, таму інавацыйнае развіццё павінна стаць адным з прыярытэтаў развіцця беларускай эканомікі ў 2010 годзе. У прыватнасці, трэба будзе вырашыць пытанне з забеспячэннем прававым рэгуляваннем механізмаў стварэння і функцыянавання венчурных арганізацый.

Па словах Уладзіміра Сямашкі, у 2010 годзе ў Беларусі неабходна кардынальна ўзмацніць работу па прыцягненню замежных інвестыцый.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у Беларусі ў 2009 годзе склалі 108,6 працэнта да ўзроўню 2008 года. Пры гэтым чаканага прытоку замежных інвестыцый у мінулым годзе не было. У структуры ўсіх інвестыцый у мінулым годзе яны склалі 1,4 працэнта супраць 1,7 працэнта - у 2008 годзе.

Уладзімір Сямашка паведаміў, што Урад на працягу першага паўгоддзя мае намер прааналізаваць ход рэалізацыі дзеючых інвестпраектаў у Беларусі ў намечаныя тэрміны. Акрамя таго, Урад мае намер дапоўніць пералік інвестпраектаў, прадугледжаных да рэалізацыі ў 2010 годзе, і зрабіць гэта да 1 сакавіка.

У плане экспарту і знешняга гандлю, на думку першага віцэ-прэм'ера, "бягучы год не абяцае быць лёгкім, і пачатак года гэта яўна прадэманстраваў". У сувязі з гэтым нашай галоўнай зброяй у 2010 годзе павінна быць экспартная экспансія на новых рынках Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі: гэтыя рынкі становяцца больш плацежаздольнымі, а Беларусі ёсць што ім прапанаваць, адзначыў Уладзімір Сямашка. Акрамя таго, для павышэння экспартнага патэнцыялу неабходна прапрацаваць пытанне стварэння галіновых экспартных холдынгаў і прадоўжыць работу па пашырэнню гандлёва-праводнай сеткі беларускіх прадпрыемстваў за мяжой.

Урад таксама разлічвае на больш эфектыўную работу ААТ "Прамагралізінг" у 2010 годзе. Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, пакуль сродкі, укладзеныя ў статутны фонд гэтай арганізацыі, асвойваюцца не тымі тэмпамі, на якія разлічваў Урад. "Неабходна ў поўнай меры нагрузіць ААТ "Прамагралізінг", - адзначыў ён. Плануецца, што ў 2010 годзе ў статутны фонд кампаніі будзе ўнесена яшчэ каля Br1 трлн. Гэта будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці яе работы па прасоўванню беларускай прадукцыі на знешніх рынках, а значыць, садзейнічаць тэхнічнаму пераўзбраенню айчынных прадпрыемстваў, лічыць Уладзімір Сямашка.

Немалыя надзеі ў нарошчванні экспарту беларускі Урад ускладае на рэалізацыю заключанага з Ашчадным банкам Расіі дагавора па льгатаванню працэнтных ставак па крэдытах, што выдаюцца ў Расіі на куплю беларускай прадукцыі.

Уладзімір Сямашка таксама выказаў надзею, што работа ў складзе Мытнага саюза дасць Беларусі больш плюсаў, чым мінусаў у частцы знешняга гандлю, а ў рамках "Усходняга партнёрства" ўдасца зняць існуючыя абмежаванні па шэрагу пазіцый беларускага экспарту ў ЕС.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК