Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Прэм'ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 1 верасня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць.
 

НавIны

05.02.2010

Прэм'ер-міністр Беларусі падвергнуў крытыцы работу чыноўнікаў, якія адказваюць за падрыхтоўку да правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакею 2014 года

1 2 3 4

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падвергнуў крытыцы работу кіраўнікоў шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання па выкананню плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2014 годзе ў Мінску чэмпіянату свету па хакею.

У ходзе пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню чэмпіянату свету па хакею 2014 года кіраўнік Урада выказаў прэтэнзіі да Міністэрства спорту і турызму, якое, на яго погляд, не забяспечвае належную інфармацыйную падтрымку маючага адбыцца турніру. "На  сайце Мінспорта і турызму вядзецца адваротны адлік дзён да Алімпіяды 2010 года ў Ванкуверы, летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, зімовай Алімпіяды ў Сочы. Але ніхто не ведае, колькі засталося часу да чэмпіянату свету па хакею ў Беларусі. Ніхто адлік не вядзе", - адзначыў Сяргей Сідорскі, звяртаючыся да Міністра спорту і турызму Алега Качана.

Акрамя таго, па словах Сяргея Сідорскага, у цэнтральных спартыўных выданнях краіны за апошнія месяцы таксама не было "ніводнай публікацыі аб падрыхтоўцы да чэмпіянату свету". "Нават ва ўласнай газеце ("Спартыўная панарама") вы нічога не зрабілі", - звярнуў увагу Міністра кіраўнік Урада.

Сяргей Сідорскі таксама звярнуў увагу на слабую актыўнасць у прыцягненні інвестараў для будаўніцтва інфраструктуры да чэмпіянату свету. "Калі вы не разумееце, аб чым я гавару, то паглядзіце, якая піяр-кампанія разгорнута ў Расіі па папулярызацыі зімовай Алімпіяды-2014 у Сочы. Мы дамовіліся, што ў снежні мінулага года вызначымся з сімволікай. Яна патрэбна для таго, каб у свеце ўсе адчувалі, што ў нас ў 2014 годзе пройдзе чэмпіянат свету. Каб інвестары пачалі змагацца за права ўдзельнічаць у падрыхтоўцы да чэмпіянату свету. Час ідзе, а аб'ём работы трэба зрабіць яшчэ вельмі вялікі", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр таксама выказаў незадаволенасць тым, што да гэтага часу не зацверджаны талісман чэмпіянату свету. Алег Качан растлумачыў гэта слабай актыўнасцю насельніцтва і прадпрыемстваў, для якіх нацыянальнай федэрацыяй хакея быў аб'яўлены конкурс. Аднак, паколькі дастойных варыянтаў недастаткова, конкурс быў прадоўжаны. Міністр спорту і турызму паабяцаў, што талісман афіцыйна будзе зацверджаны да 1 ліпеня гэтага года.

Сяргей Сідорскі растлумачыў важнасць аператыўнага зацвярджэння талісмана тым, каб інвестары маглі выкупіць права выкарыстоўваць сімволіку на сваёй прадукцыі. А атрыманыя грошы можна было б пусціць на будаўніцтва інфраструктуры.

Прэм'ер-міністр таксама выказаў здзіўленне наконт
таго, што да гэтага часу не запушчана латарэя, прысвечаная чэмпіянату свету-2014, даходы ад якой павінны стаць дадатковай крыніцай фінансавання падрыхтоўкі да чэмпіянату свету.

Ён заклікаў членаў аргкамітэта дакладна прытрымлівацца графіка па падрыхтоўцы да чэмпіянату свету: "Неабходна, каб план дакладна выконваўся. Я з першага дня паставіў кантроль над кожнай кропкай і коскай. Неабходна разабрацца, што сарвана і кім, і падрыхтаваць пастанову Урада аб наказанні вінаватых у невыкананні ва ўстаноўленыя тэрміны мерапрыемстваў, прадугледжаных планам", - заявіў Прэм'ер-міністр.

 

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2010 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
У Беларусі з 1 верасня павышана зарплата асобным катэгорыям бюджэтнікаў

У Беларусі асобным катэгорыям бюджэтнікаў з 1 верасня павышана заработная плата. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1267 ад 1 верасня 2010 года.

Амаль Br280 млрд. плануецца накіраваць у 2011-2015 гадах на рэалізацыю проціпаводкавых мерапрыемстваў на Палессі

На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных пунктаў і сельскагаспадарчых зямель ад паводак у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2011-2015 гады" плануецца накіраваць Br278 млрд. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Аб гэтым 31 жніўня паведаміла першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, прадстаўляючы праект праграмы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

34 энергааб'екты плануецца пабудаваць у Беларусі з прыцягненнем кітайскіх крэдытаў

У Беларусі плануецца пабудаваць 34 энергетычныя аб'екты з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пералік гэтых аб'ектаў зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1210.

Курская вобласць зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш"

Курская вобласць Расіі зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускіх МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш". Аб гэтым 26 жніўня заявіў Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

 
Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня

Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Аб гэтым журналістам паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.

 
Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Стандартызацыя-СД" на 2011-2014 гады

Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1227.

 
Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе

Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза 26 жніўня па выніках сустрэчы з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна.

 
АРХІЎ НАВІН
ПОШУК