Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

НАВІНЫ

06.10.2008

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

Сістэму тарыфнага рэгулявання Беларусі і Расіі неабходна выкарыстоўваць для развіцця Мытнага саюза краін ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы ў вузкім складзе са Старшынёй Урада Расіі Уладзімірам Пуціным. Сяргей Сідорскі з задавальненнем канстатаваў, што Беларусь і Расія істотна рушылі наперад ва уніфікацыі нацыянальных сістэм тарыфнага рэгулявання, а менавіта ва ўстанаўленні аднолькавых памераў ставак увазных і вывазных мытных пошлін. Цяпер ступень уніфікацыі складае 95,6 працэнта. Разам з тым уніфікацыя мытных тарыфаў Казахстана, Расіі і Беларусі значна ніжэйшая і складае толькі 40-50 працэнтаў.

У сувязі з гэтым дасягнуты паміж Беларуссю і Расіяй узровень уніфікацыі неабходна выкарыстоўваць у якасці асновы для распрацоўкі адзінага мытнага тарыфу Мытнага саюза краін ЕўрАзЭС, лічыць Сяргей Сідорскі.

У Беларусі завяршаецца працэдура ратыфікацыі пагаднення аб урэгуляванні пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы. Як заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са Старшынёй Урада Расіі Уладзімірам Пуціным, у бліжэйшы час гэта пагадненне будзе ратыфікавана парламентам Беларусі.

Сяргей Сідорскі падзякаваў Уладзіміру Пуціну за вырашэнне пытання аб перадачы павільёна нумар 18 Усерасійскага выставачнага цэнтра для доўгатэрміновай арэнды. У бліжэйшы час там адкрыецца нацыянальная выстаўка Беларусі, якая будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове.

Беларусь і Расія павінны скаардынаваць свае дзеянні ў эканамічнай сферы ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу. Як адзначыў Сяргей Сідорскі, гэтага патрабуе цяперашняя сітуацыя, якая істотна змянілася. На яе паўплываў шэраг фактараў: размяшчэнне аб'ектаў ПРА ЗША ва Усходняй Еўропе, сусветны фінансавы крызіс, адыход ад прыярытэтаў уступлення Расіі ў СГА.

Прэм'ер-міністр Беларусі лічыць, што ў сувязі з гэтым з'яўляецца апраўданым кіраўнікам урадаў дзвюх краін выступіць на чарговым пасяджэнні ВДС па тэме стратэгіі эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі.

У Беларусі завяршаецца працэдура ратыфікацыі пагаднення аб урэгуляванні пытанняў уласнасці Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы ў вузкім складзе са старшынёй урада Расіі Уладзімірам Пуціным.

Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час гэта пагадненне будзе ратыфікавана парламентам Беларусі.

Сяргей Сідорскі падзякаваў Уладзіміру Пуціну за вырашэнне пытання аб перадачы павільёна нумар 18 Усерасійскага выставачнага цэнтра для доўгатэрміновай арэнды. У бліжэйшы час там адкрыецца нацыянальная выстаўка Беларусі, якая будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове.


Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначае рэзультатыўнасць інтэграцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі. "Нашы сустрэчы пачалі мець сістэмны і рэгулярны характар, што рэзультатыўна ўплывае на вырашэнне актуальных пытанняў беларуска-расійскага эканамічнага і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", - адзначыў Сяргей Сідорскі на сустрэчы са Старшынёй Урада Расіі. Найважнейшым дасягненнем гэтых сустрэч беларускі прэм'ер лічыць той факт, што ўдалося наладзіць сумесную работу дзяржорганаў, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі. Зацверджаны і дзейнічае графік правядзення пасяджэнняў галіновых і функцыянальных органаў Саюзнай дзяржавы, сумесных калегій міністэрстваў і ведамстваў. Бакі актыўна выконваюць гэты графік.

Праведзены пасяджэнні камісій па тарыфнаму і нетарыфнаму рэгуляванню, гідраметэаралогіі, стварэнню аб'яднанай транспартнай сістэмы. Прайшла сумесная калегія МНС, на кастрычнік-лістапад запланаваны сумесныя калегіі міністэрстваў аховы здароўя, абароны, прамысловасці, фінансаў.

Старшыня Урада РФ Уладзімір Пуцін прапануе стварыць Беларусі і Расіі валютны пул і пашырыць выкарыстанне расійскага рубля ва ўзаемных разліках. З такой ініцыятывай ён выступіў сёння на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім у Мінску.

"Ва ўмовах міжнароднага валютнага крызісу мы павінна ўважліва сачыць за падзеямі, што адбываюцца, своечасова рэагаваць на іх", - сказаў Уладзімір Пуцін, адзначыўшы пры гэтым зацікаўленасць у далейшым паглыбленні валютнай інтэграцыі, у тым ліку "пры дапамозе стварэння валютнага пула, пашырэння выкарыстання расійскага рубля ва ўзаемных разліках".

"У нас вялікі аб'ём супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетыцы. Незразумела, чаму мы з вамі, рэалізуючы буйныя праекты, да гэтага часу праводзім разлікі ў доларах ЗША, а між тым праблемы, з якімі сутыкаецца амерыканская эканоміка, амерыканская валютная сістэма, нам добра вядомы", - сказаў Кіраўнік расійскага Урада.

Паводле яго слоў, з парадку дня не здымаецца пытанне ўвядзення ў перспектыве адзінай валюты ў Саюзнай дзяржаве. Уладзімір Пуцін паведаміў, што бакі рухаюцца ў гэтым напрамку спакойна, вырашаючы пры гэтым неабходныя пытанні бяспекі, а таксама з улікам інтарэсаў як беларускага, так і расійскага бакоў.

Характарызуючы ў цэлым двухбаковае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, Уладзімір Пуцін сказаў: "Мы павінны быць задаволены тым, як развіваюцца двухбаковыя эканамічныя сувязі. Прырост тавараабароту за восем месяцаў 2008 года склаў 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года. Для Расіі гэта рэкордны паказчык у параўнанні з іншымі партнёрамі", - сказаў ён.

Разам з тым расійскі Прэм'ер падкрэсліў: "Мы ведаем, што не ўсіх мэт мы дабіваемся. Гэта нястрашна. Галоўнае, што мы такія мэты бачым, умеем фармуляваць, у цэлым рухаемся ў напрамку іх рэалізацыі". Ён адзначыў узрастаючую ступень кааперацыі паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі, асобнымі галінамі эканомікі. Важна таксама супрацоўніцтва ў мытнай сферы, дзе галоўная мэта - стварэнне Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. "Гэта, безумоўна, будзе павышаць нашы канкурэнтныя перавагі ў адносінах з іншымі краінамі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Тавараабарот Беларусі і Расіі па выніках 2008 года можа дасягнуць $36 млрд., паведаміў на пасяджэнні саюзнага Савета Міністраў у Мінску Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Паводле яго слоў, як у мінулым, так і ў бягучым годзе бакі правялі вялікую сумесную работу па развіццю на ўсіх напрамках інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і, перш за ўсё, па паглыбленню супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Аб гэтым сведчыць высокая дынаміка росту ўзаемнага тавараабароту, аб'ём якога за 8 месяцаў дасягнуў 581,4 млрд. расійскіх рублёў і павялічыўся амаль на 60 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

"Ёсць усе падставы прагназаваць дасягненне да канца года тавараабароту не ніжэй за 845 млрд. расійскіх рублёў, або $36 млрд. у эквіваленце", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Фінансаванне саюзных праграм у 2009 годзе пачнецца без прамаруджвання, заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі. "Своечасова падрыхтаваны праект саюзнага бюджэту на чарговы год дасць магчымасць запусціць механізм фінансавання саюзных праграм літаральна з самага пачатку 2009 года і дазволіць выканаўцам праграм планамерна працаваць над іх рэалізацыяй", - сказаў Сяргей Сідорскі.

"Мы разам з нашымі расійскімі партнёрамі падтрымліваем пашырэнне напрамкаў саюзных праграм і мерапрыемстваў ва ўсіх сферах саюзнага будаўніцтва", - сказаў ён. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, гэта пераканаўча дэманструе праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2009 год, аб'ём якога прадугледжваецца павялічыць на 20 працэнтаў у параўнанні з бюджэтам 2008 года.

Кіраўнік беларускага ўрада лічыць неабходным забяспечыць эфектыўнае выкананне саюзнага бюджэту. Для гэтага ён прапанаваў даручыць фінансавым і эканамічным міністэрствам бакоў разгледзець гэта пытанне на сумеснай калегіі з удзелам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

"У цэлым лічу, што ўзаемадзеянне галіновых міністэрстваў у рамках сумесных калегій з'яўляецца дзейсным механізмам для аператыўнага вырашэння пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і падрыхтоўкі іх да разгляду на пасяджэннях Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.

Сяргей Сідорскі выказаў перакананасць у тым, што цяперашняе пасяджэнне саюзнага Саўміна надасць новы імпульс забеспячэнню высокай дынамікі інтэграцыйных працэсаў і стане асновай для выпрацоўкі важных рашэнняў, якія могуць быць вынесены на разгляд на чарговым пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Беларусі і Расіі неабходна вырашыць праблемныя пытанні ў транспартна-мытнай сферы. Як адзначыў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, Беларусь і Расія дасягнулі высокай ступені уніфікацыі мытных тарыфаў - практычна 96 працэнтаў. "Гэта вельмі добры паказчык работы нашых галіновых міністэрстваў у рамках саюзнага ўрада. Лічу, што такая работа будзе карысная і для дзейнасці экспертаў ЕўрАзЭС", - сказаў Прэм'ер-міністр Беларусі.

Разам з тым ён канстатаваў, што не ўсе праблемныя пытанні ў транспартна-мытнай сферы вырашаны. "Мы павінны ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанню аб адмене рэгістрацыі часовага ўвозу ў Расію грузавога і легкавога транспарту, зарэгістраванага ў Беларусі, - падкрэсліў Сяргей Сідорскі. - Са свайго боку ўрад Беларусі прыняў у аднабаковым парадку ўсе рашэнні, якія не перашкаджаюць перамяшчэнню расійскага транспарту па тэрыторыі рэспублікі".

На думку Прэм'ера, працэдуры дадатковага кантролю на беларуска-расійскай граніцы негатыўна ўплываюць на імідж саюзнага будаўніцтва і з'яўляюцца стрымальнымі фактарамі ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлю, а таксама ствараюць нязручнасці грамадзянам. У сувязі з гэтым Сяргей Сідорскі лічыць неабходным паскорыць вырашэнне гэтых пытанняў.

Эканоміка можа і павінна стаць асноўным каталізатарам працэсу саюзнага будаўніцтва, заявіў Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

Ён адзначыў, што на пасяджэнне саюзнага Саўміна выносіцца ўвесь спектр ключавых пытанняў расійска-беларускай інтэграцыі. "Нам трэба засяродзіць асноўную ўвагу на паглыбленні эканамічнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Паводле слоў расійскага Прэм'ера, апошнім часам бакі значна рушылі наперад у стварэнні аб'яднанай транспартнай сістэмы. Ідзе актыўны дыялог паміж міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі. На рэгулярнай аснове дзейнічае камісія па тарыфнаму і нетарыфнаму рэгуляванню. Імкліва расце ўзаемны тавараабарот. З гэтых пазіцый неабходна прааналізаваць выкананне саюзнага бюджэту ў першым паўгоддзі 2008 года і перспектывы на 2009 год.

У 2009 годзе з саюзнага бюджэту будуць прафінансаваны больш як 40 праграм і праектаў у Беларусі і Расіі. Як адзначыў Уладзімір Пуцін, асноўная ўвага павінна быць сканцэнтравана на "буйных прарыўных праектах, асабліва высокатэхналагічных".

Уладзімір Пуцін падкрэсліў неабходнасць фарміравання адзінай навукова-тэхнічнай прасторы Беларусі і Расіі, а таксама агульнай інфармацыйнай прасторы. Расійскі прэм'ер вылучыў работу па ўліку і ацэнцы актываў Саюзнай дзяржавы. "Гэта важная задача, вырашэнне якой павінна павысіць эфектыўнасць сумеснай уласнасці Беларусі і Расіі ў Саюзнай дзяржаве", - сказаў ён.

Уладзімір Пуцін лічыць таксама важным абмеркаванне галоўнага напрамку па забеспячэнню функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў дзвюх краін у 2009 годзе.

Старшыня Урада РФ згадзіўся з Сяргеем Сідорскім у яго пазітыўнай ацэнцы руху наперад дзвюх дзяржаў у фарміраванні Мытнага саюза. "Мы ўдзячныя Прэзідэнту Беларусі, ураду за тое, што гэтыя пытанні вырашаюцца", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. Ён паведаміў, што ў Расіі адпаведныя дакументы па фарміраванню Мытнага саюза ЕўрАзЭС "знаходзяцца на ратыфікацыі і будуць прыняты".

У Беларусі і Расіі ёсць разуменне па пытанню мінімізацыі наступстваў сусветнага фінансавага крызісу для эканомік дзвюх краін. Аб гэтым заявіў журналістам у Мінску Старшыня Урада РФ Уладзімір Пуцін па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Мы абмеркавалі пытанні фінансавага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расіяй. У нас ёсць разуменне, што трэба рабіць сумесна ў гэтым напрамку", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Што датычыцца Расіі, то тут прыняты пакет мер па прадухіленню негатыўных наступстваў крызісу, створана спецыяльная рабочая група, якая адсочвае гэтыя працэсы.

Беларусь і Расія паслядоўна вырашаюць задачу па стварэнню паўнацэннага Мытнага саюза. Аб гэтым заявіў журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

Кіраўнік беларускага Урада з задавальненнем адзначыў, што мытны тарыф Беларусі і Расіі уніфікаваны на 96 працэнтаў. Засталося яшчэ некалькі соцень таварных пазіцый, якія не адыгрываюць істотнай ролі ў гандлі. У бліжэйшыя гады бакі павінны таксама ўладкаваць мытную інфраструктуру Саюзнай дзяржавы да еўрапейскага ўзроўню.

Сяргей Сідорскі паведаміў, што сёння на пасяджэнні саюзнага ўрада разгледжана больш як 20 пытанняў, якія закранаюць ход выканання рашэнняў органаў Саюзнай дзяржавы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Абмеркаваны таксама асноўныя напрамкі фарміравання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы, рэалізацыя сумесных навукова-тэхналагічных і інавацыйных праграм.

Паводле слоў беларускага Прэм'ера, абмеркаваны і праграмы, што датычацца высокіх тэхналогій, вытворчасці нанаматэрыялаў. Вучоныя Беларусі і Расіі вядуць канкрэтныя работы, якія ўжо ў бліжэйшы час дадуць магчымасць стварыць прадпрыемствы ў гэтай сферы, што будзе важным укладам у эканоміку дзвюх краін.

Беларусь і Расія пачынаюць фарміраванне адзінай навукова-тэхнічнай прасторы. Аб гэтым заявіў таксама журналістам у Мінску Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць распрацоўкі прынцыпова новых сумесных праграм, у прыватнасці, у галіне нанатэхналогій.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў будучым годзе бюджэтныя расходы на саюзныя праграмы павялічацца.

Паводле слоў кіраўніка ўрада РФ, Беларусь і Расія маюць намер прадоўжыць работу па стварэнню рэальнага Мытнага саюза. Гэтыя дзеянні будуць ажыццяўляцца "ва ўвязцы з трэцім партнёрам - Казахстанам", але лакаматывам у гэтай рабоце будуць Беларусь і Расія, дадаў Уладзімір Пуцін.

Расійскі прэм'ер таксама адзначыў рэзультатыўную работу камісій па стварэнню аб'яднанай транспартнай сістэмы, па тарыфнаму і нетарыфнаму рэгуляванню. Наладжваюцца прамыя кантакты паміж міністэрствамі і ведамствамі Беларусі і Расіі.

Уладзімір Пуцін удакладніў, што сёння саюзны Саўмін прыняў рашэнне па ўліку і ацэнцы актываў Саюзнай дзяржавы, абмеркаваў план мерапрыемстваў па забеспячэнню функцыянавання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Былі разгледжаны таксама пытанні гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва, без рэалізацыі якіх "немагчыма паўнацэннае развіццё інтэграцыі Беларусі і Расіі".

Уладзімір Пуцін падзякаваў расійскім і беларускім спецыялістам за добрую падрыхтоўку пасяджэння саюзнага Саўміна.


Тавараабарот Беларусі і Украіны па выніках 2008 года перасягне $5 млрд.

Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2008 года дасягне рэкорднага за апошнія гады ўзроўню і перасягне $5 млрд. Аб гэтым паведаміў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, які узначальвае беларускую дэлегацыю на 15-м пасяджэнні Міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пасяджэнне праходзіць 6-7 кастрычніка ў Кіеве.

Аналізуючы дадатную дынаміку гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін, Уладзімір Сямашка адзначыў, што за апошнія пяць гадоў тавараабарот Беларусі з Украінай узрос больш як у пяць разоў. У 2002 годзе ён складаў каля $560 млн., і тады ж кіраўніцтвамі дзвюх краін ставілася задача на працягу бліжэйшых гадоў выйсці на мільярдны ўзровень ва ўзаемным гандлі. Аднак ужо на канец 2007 года гэта лічба перасягнула трохмільярдны рубеж.

Тэндэнцыя значнага павелічэння аб'ёму ўзаемнага гандлю дзвюх краін адзначаецца і ў гэтым годзе. Па выніках васьмі месяцаў тавараабарот дасягнуў $3 млрд. 550 млн., што ўдвая перасягае адпаведны перыяд 2007 года. Пры гэтым экспарт павялічыўся ў 2,5 раза да $2,1 млрд., імпарт - у 1,5 раза да $1,45 млрд. Сальда склалася дадатнае ў памеры $639 млн.

Значную ролю ў дасягненні такіх вынікаў, на думку Уладзіміра Сямашкі, адыгрываюць разам з асноўнымі вытворцамі прадстаўнікі тавараправоднай сеткі працуючых на рынку Украіны беларускіх прадпрыемстваў. З імі па ўжо існуючай традыцыі напярэдадні правядзення пасяджэнняў міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі пры садзейнічанні пасольства Беларусі ва Украіне рэгулярна праводзяцца сустрэчы, дзе абмяркоўваюцца бягучыя праблемы, якія патрабуюць вырашэння на ўрадавым узроўні.

Не выключэннем была і сустрэча 6 кастрычніка Уладзіміра Сямашкі ў Кіеве з асноўнымі гандлёвымі дылерамі такіх беларускіх прадпрыемстваў, як МАЗ, БелАЗ, "Гомсельмаш", "Віцязь", "Атлант", "Санта-Брэмар" і інш. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля сарака дылераў і прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Вялічка, міністр прамысловасці Беларусі Анатоль Русецкі, намеснікі губернатараў Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Беларусь займае сёмае месца па аб'ёму гандлю таварамі сярод краін - асноўных гандлёвых партнёраў Украіны ў знешнім гандлі. У сваю чаргу Украіна для Беларусі з'яўляецца другім партнёрам па знешнегандлёваму абароту. Экспарт ва Украіну ажыццяўляецца па больш як 500 таварных групах. Усяго на ўкраінскі рынак пастаўляецца каля 2 тыс. відаў беларускіх тавараў.

Аснову беларускага экспарту складаюць гатовая спажывецкая прадукцыя машынабудаўнічага, нафтахімічнага, будаўнічага комплексаў, харчовыя тавары, у тым ліку трактары і грузавыя аўтамабілі, а таксама запчасткі да іх, халадзільнікі і маразільнікі, ліфты і ліфтавае абсталяванне, нафтапрадукты, нафтавы бітум, палімеры этылену, шыны, калійныя ўгнаенні, кордныя тканіны, сінтэтычныя валокны, керамічная плітка, драўляныя будаўнічыя вырабы, паліраванае шкло, шпалеры, каўбасныя вырабы, рыбапрадукты.

Асноўны аб'ём імпарту з Украіны прыпадае на металапрадукцыю, камплектуючыя, вузлы і дэталі для зборкі тэхнікі, макуху, сланечнікавы алей для вытворчасці камбікарму, газавыя турбіны, вагоны.


Беларусь гатова рэалізоўваць буйныя праекты з удзелам ЕБРР

Беларусь гатова рэалізоўваць буйныя праекты з удзелам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Варэлам Фрыменам.

"Я вітаю тыя праекты, якія ЕБРР рэалізуе ў Беларусі цяпер. Я думаю, мы дастаткова гатовы і да больш важных праектаў для эканомікі краіны з удзелам ЕБРР", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Ён адзначыў, што ў розныя гады Беларусь і банк вялі не просты дыялог. Напрыклад, яшчэ некалькі гадоў таму ў ЕБРР былі вялікія сумненні наконт развіцця беларускай эканомікі. "Мы ніколі не прасілі ў банка грошы, мы заўсёды прадастаўлялі праекты ў банкаўскай сферы і эканоміцы ў цэлым. І ЕБРР увёў сістэму мікракрэдытавання для Беларусі, затым была падпісана стратэгія ўзаемадзеяння банка з Беларуссю, - адзначыў Прэм'ер-міністр. - Сёння вы бачыце, што развіццё беларускай эканомікі стабільнае. Гэта пацвярджаюць і незалежныя рэйтынгавыя агенцтвы".

Сёння ў Беларусі адбудзецца адкрыццё ЗАТ "Беларускі банк малога бізнесу" са статутным фондам больш як 7 млн. еўра. Акрамя ЕБРР у гэтым праекце прынялі ўдзел яшчэ 7 замежных фінансавых інстытутаў.

"Мы верым у тое, што нашы кантакты прывядуць да таго, што ЕБРР будзе актыўна працаваць па ўдзелу ў інвестыцыйна-інавацыйных праграмах у Беларусі. Мы настолькі гатовы актыўна працаваць з банкам, наколькі актыўна банк гатовы працаваць з беларускай эканомікай", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК