Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Эканомікам Беларусі, Расіі і Казахстана трэба пераадольваць сусветны крызіс сумеснымі намаганнямі

Эканомікам Беларусі, Расіі і Казахстана трэба пераадольваць сусветны крызіс сумеснымі намаганнямі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў Жодзіне ў час наведвання Беларускага аўтамабільнага завода. На сённяшні дзень узаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і Расіі складае ад 60 працэнтаў да 90 працэнтаў па асобных відах кааперацыі. "Цяпер спыніліся расійскія ГАЗ, КамАЗ і гродзенскія прадпрыемствы, што ўваходзяць у ААТ "Белкард", якія пастаўляюць у Расію камплектуючыя", - канстатаваў Прэм'ер.

 

НАВІНЫ

12.11.2008

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі ў Рыгу

Прэм'ер-міністры Беларусі і Латвіі Сяргей Сідорскі і Іварс Годманіс прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы "БеларусьЭКСПА-2008" сёння 12 лістапада ў Рызе. Тавараабарот Беларусі і Латвіі ў 2008 годзе перавысіць $2,1 млрд. Аб гэтым на адкрыцці Нацыянальнай выстаўкі Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. У 2007 годзе ўзаемны тавараабарот склаў больш як $1,1 млрд. Паводле яго слоў, за студзень-верасень бягучага года аб'ём узаемнага гандлю склаў амаль $1,9 млрд. і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся больш як у 2,5 раза.

"Дадатная дынаміка ўзаемнага гандлю дае падставы меркаваць, што ў 2008 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Латвіяй перавысіць $2,1 млрд.", - канстатаваў беларускі Прэм'ер-міністр. Латвійская Рэспубліка трывала ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў знешнегандлёвым абароце Беларусі.

Кіраўнік Урада прадоўжыў, што ў бягучым годзе ў Латвіі праходзіць сёмая Нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь. "Правядзенне такіх выставак, што стала добрай традыцыяй, сведчыць аб сур'ёзнай зацікаўленасці Беларусі ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з вашай краінай", - сказаў ён. У прыватнасці, Беларусь зацікаўлена ствараць сумесныя вытворчасці з Латвіяй і развіваць міжгаліновую кааперацыю. Нацыянальная выстаўка нацэлена на наданне дадатковага імпульсу развіццю ўсяго комплексу беларуска-латвійскіх адносін.

Таму сёння і ў наступныя дні амаль 140 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прадставяць у самым буйным у краінах Балтыі міжнародным выставачным цэнтры сваю прадукцыю і паслугі, якія дэманструюць сучасны стан нашай эканомікі, патэнцыял яе розных галін. "Гэта тавары, што вызначаюць усю эканоміку Беларусі, якая эфектыўна развіваецца і штогод прыбаўляе ў росце ВУП на ўзроўні 8-10 працэнтаў апошнія чатыры гады", - адзначыў Сяргей Сідорскі.

На выстаўцы шырока прадстаўлена беларуская аўтамабільная, трактарная і сельскагаспадарчая тэхніка, прадукцыя машынабудавання, нафтахіміі, лёгкай, харчовай і мэблевай прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, бытавыя прыборы і тавары народнага спажывання. Экспазіцыя нацыянальнай выстаўкі ўключае таксама дасягненні ў галіне навукі і высокіх тэхналогій. "Выбраны Рэспублікай Беларусь інавацыйны шлях развіцця, у аснове рэалізацыі якога ляжыць багаты чалавечы патэнцыял, павінен забяспечыць устойлівае і дынамічнае развіццё дзяржавы. Гэты рэсурс ва ўмовах глабальнага фінансавага крызісу дае нам магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню, а ў прымяненні да беларуска-латвійскіх адносін закладвае трывалую аснову для інвестыцыйнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр Беларусі.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Латвіі Іварса Годманіса, той факт, што сёння на адкрыцці выстаўкі прысутнічае Сяргей Сідорскі, падкрэслівае асаблівую важнасць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. "Беларусь - вельмі важны гандлёвы партнёр Латвіі. Існуе вялікая колькасць прыкладаў супрацоўніцтва, у прыватнасці, у галіне транзітнай лагістыкі, тэкстыльнай і фармацэўтычнай прамысловасці, вагонабудавання, турызму і іншых сфер", - сказаў ён. І ў далейшым супрацоўніцтва дзвюх краін будзе развівацца, перакананы Іварс Годманіс. "З'яўленне рэгулярнага авіярэйса з Рыгі ў Мінск садзейнічае актывізацыі дзелавых кантактаў. Наша ўзаемадзеянне настолькі інтэнсіўнае, што, думаю, з'явіцца неабходнасць павялічыць частату рэйсаў паміж гарадамі", - адзначыў Прэм'ер-міністр Латвіі.

Рэальная таварная вытворчасць павінна прэваліраваць ва ўмовах фінансавага крызісу. Аб гэтым журналістам паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

"Фінансавы крызіс паказаў усю згубнасць папяровай сістэмы, якая да гэтага існавала ў свеце. Ён яшчэ раз дэманструе тое, што рэальная таварная вытворчасць будзе ў эканоміцы вызначальнай, асабліва на гэтым этапе", - канстатаваў Сяргей Сідорскі. Ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах самае галоўнае - развіваць рэальны тавараабарот.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што экспартныя рынкі для латвійскіх вытворцаў у Беларусі і беларускіх вытворцаў у Латвіі сёння найважнейшыя. "Наша задача, каб гэтыя рынкі былі захаваны, таварна-грашовыя патокі прэваліравалі над крызіснымі з'явамі, якія існуюць у эканоміцы", - рэзюмаваў Прэм'ер-міністр Беларусі.

На прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння кіраўнікоў Урадаў дзвюх краін Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў, што Беларусь разглядае прапанову Латвіі аб набыцці часткі Вентспілскага порта.

"Мы атрымалі шэраг прапаноў ад латвійскіх кампаній, у прыватнасці, па набыццю ва ўласнасць часткі Вентспілскага порта. Цяпер мы пралічваем эканамічную мэтазгоднасць", - сказаў кіраўнік беларускага Урада.

У той жа час Сяргей Сідорскі дадаў, што на рынку перавозак беларускіх знешнегандлёвых грузаў, паслуг стывідорных кампаній няма дастатковай канкурэнцыі. "Мы далі даручэнне нашым міністэрствам вывучыць гэта пытанне. Калі не будуць створаны пэўныя манаполіі для вырашэння транспартных пытанняў пры пастаўцы нашых грузаў, мы будзем зацікаўлены актыўна працаваць у Вентспілсе", - адзначыў Прэм'ер-міністр.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што пасля папярэднай сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі быў "развязаны шэраг пытанняў". За апошнія некалькі месяцаў тавараабарот у Вентспілскім порце ўзрос на 16-28 працэнтаў. "Думаю, што прыняцце адпаведных рашэнняў для ўзмацнення канкурэнцыі дасць нам магчымасць прымаць рашэнні ў гэтым напрамку больш аператыўна", - рэзюмаваў ён.

Як адзначыў Прэм'ер-міністр Латвіі Іварс Годманіс, "Латвія не мае іншай альтэрнатывы, як выстаўляць канкурэнтаздольныя прапановы для беларускіх кампаній па ўсім ланцужку".

Беларусь і Латвія абмяркоўваюць магчымасць супрацоўніцтва ў будаўніцтве АЭС. "Мы абмеркавалі пытанні энергетыкі і энергаэфектыўнасці, планы патэнцыяльнага супрацоўніцтва, звязанага з будаўніцтвам АЭС у Беларусі, а таксама работу Латвіі ў ЕС па забеспячэнню энергетычнай бяспекі. Мы зацікаўлены ў развіцці прамых сувязей у галіне энергетыкі", - канстатаваў Прэм'ер-міністр Латвіі Іварс Годманіс на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння кіраўнікоў Урадаў дзвюх краін у Рызе.

Адным з важнейшых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляюцца кантакты ў сферы транспарту, лагістыкі і транзіту. "Пры гэтым размова ішла не толькі аб супрацоўніцтве Беларусі і Латвіі, але і аб кантактах з Расіяй, Кітаем і іншымі краінамі", - дадаў Прэм'ер-міністр.

Паводле слоў Іварса Годманіса, таксама былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з інвестыцыямі ў розныя сферы: транспартную, транзітную і фармацэўтычную. З'яўляючыся членам Еўрапейскага саюза, Латвія гатова арганізаваць супрацоўніцтва ў прыгранічных абласцях і садзейнічаць іх развіццю пры дапамозе еўрапейскіх фондаў.

Беларусь чакае рашэння Міжнароднага валютнага фонду аб выдзяленні крэдыту на $2 млрд. у бліжэйшы час. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння кіраўнікоў Урадаў дзвюх краін паведаміў Арэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

"На мінулым тыдні мы накіравалі пакет дакументаў у МВФ. Эксперты гэтай арганізацыі станоўча аднесліся да нашай прапановы. Мы чакаем іх рашэння ў бліжэйшы час", - праінфармаваў Прэм'ер-міністр.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што Беларусь звярнулася ў Міжнародны валютны фонд аб выдзяленні крэдыту на суму $2 млрд. для забеспячэння "падушкі бяспекі" для беларускай эканомікі, якая з'яўляецца адкрытай. Фінансавы крызіс, які ёсць ва ўсім свеце, адбіваецца на рабоце фінансавай сістэмы ў Еўрасаюзе, краінах Балтыі і іншых, з якімі гандлюе наша рэспубліка. "Безумоўна, для нашых экспартных паставак важна забеспячэнне праплаты. На жаль, шэраг кампаній, якія працуюць з беларускімі экспарцёрамі, даюць растэрміноўку плацяжоў да 180 дзён, а гэта значна вымывае абаротныя сродкі прадпрыемстваў", - дадаў ён.

Кіраўнік беларускага Урада таксама паведаміў, што цяпер Беларусь не адчувае значнага ўплыву сусветнага фінансавага крызісу, аднак "падушка бяспекі для нас была б своечасовая".

У рамках рабочага візіту Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў Рыгу Беларусь і Латвія падпісалі тры пагадненні аб супрацоўніцтве. У прыватнасці, заключаны пагадненні паміж Нацыянальным статыстычным камітэтам Беларусі і Цэнтральным статыстычным бюро Латвіі аб супрацоўніцтве ў галіне статыстыкі; паміж міністэрствамі аховы здароўя аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі; паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным агенцтвам будаўніцтва энергетыкі і жылля Міністэрства эканомікі Латвіі аб супрацоўніцтве ў галіне энергаэфектыўнасці будынкаў.

На прэс-канферэнцыі ён паведаміў, што "Беларусь гатова дзяліцца сваімі высокімі тэхналогіямі з латвійскімі калегамі, а таксама запрашае іх для далейшага развіцця сумесных інавацыйных праектаў".

Прэм'ер-міністр таксама праінфармаваў, што на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў Беларусі і Латвіі быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, у прыватнасці, па транзітных пастаўках. Праз латвійскія парты штогод ажыццяўляецца перавалка каля 15 млн.т грузаў. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, Вентспілскі і Рыжскі парты вельмі цікавыя для перавалкі беларускіх грузаў. "Мы зацікаўлены стварыць камфортныя ўмовы для прасоўвання тавараў у Латвію", - падкрэсліў кіраўнік беларускага Урада.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Тром самым буйным зверагаспадаркам Белкаапсаюза ў 2009 годзе будуць прадастаўлены льготныя крэдыты

Тром самым буйным зверагадоўчым гаспадаркам спажыўкааперацыі ў 2009 годзе будуць прадастаўлены льготныя крэдыты для гадоўлі пушных звяроў. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1997.

Новы памер мінімальнай заработнай платы ўстаноўлены ў Беларусі з 1 студзеня 2009 года

Урад Беларусі ўстанавіў з 1 студзеня 2009 года новы памер мінімальнай заработнай платы (МЗП). У адпаведнасці з Пастановай Саўміна нумар 2020 месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры Br229 тыс. 700, пагадзінная мінімальная заработная плата - у памеры Br1 тыс. 360.

У Беларусі вытворчасць кукурузнага крухмалу і патакі павінна быць забяспечана айчыннай сыравінай

У Беларусі вытворчасць кукурузнага крухмалу і патакі павінна быць забяспечана айчыннай сыравінай. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння на адкрыцці цэха па вытворчасці кукурузнага крухмалу і патакі ў РУВП "Экзон-глюкоза" (Брэсцкая вобласць).

''Белнафтахім'' скароціць тэрміны разгляду заяў на размяшчэнне складоў нафтапрадуктаў і АЗС

Канцэрн "Белнафтахім" скароціць тэрміны разгляду заяў на размяшчэнне складоў нафтапрадуктаў і аўтазаправачных станцый на тэрыторыі рэспублікі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 2004 ад 22 снежня.

 
Урад Беларусі зацвердзіў Комплексны план развіцця льняной галіны да 2010 года

Урад Беларусі Пастановай нумар 1954 зацвердзіў Комплексны план развіцця льняной галіны да 2010 года.Каменціруючы асноўныя палажэнні дакумента, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі паведаміў, што ў яго ўвайшлі ўсе прапановы Мінсельгасхарча па аздараўленню льняной галіны.

Сродкі фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны для падтрымкі экспартаарыентаваных прадпрыемстваў

Сродкі фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны для падтрымкі экспартаарыентаваных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся меры па забеспячэнню стабільнай работы валаўтваральных і іншых прадпрыемстваў Беларусі.

 
У Беларусі ў 2009 годзе плануецца пабудаваць 6 млн.кв.м жылля

У 2009 годзе ў Беларусі будзе пабудавана 6 млн.кв.м жылля. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Урада нумар 1982/19 ад 19 снежня.

Урад Беларусі і Знешэканомбанк Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць неабходным паскорыць пераход у разліках паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі на рэгіянальную валюту. Аб гэтым кіраўнік беларускага Урада заявіў 20 снежня на сустрэчы са Старшынёй дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)" (РФ) Уладзімірам Дзмітрыевым.

 
Усе работы па рэканструкцыі будынка тэатра оперы і балета Беларусі павінны быць завершаны да 20 лютага

Усе работы на аб'екце "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь" павінны быць завершаны да 20 лютага 2009 года. Такую задачу паставіў сёння ў час наведвання рэканструюемага будынка тэатра Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
Беларусь вітае інвестараў з канкрэтнымі тэрмінамі рэалізацыі праектаў і фінансаваннем

Беларусь вітае любых інвестараў з канкрэтнымі планамі па тэрмінах рэалізацыі праектаў і фінансаванню, сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК