НАВІНЫ
СНД павінна адыгрываць значную ролю ў працэсе фарміравання новай сусветнай фінансавай архітэктуры
СНД як рэгіянальная арганізацыя з устойлівымі тэмпамі эканамічнага развіцця павінна адыгрываць значную ролю ў працэсе фарміравання новай сусветнай фінансавай архітэктуры. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніц СНД. Сяргей Сідорскі паведаміў, што ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў Урадаў СНД у вузкім фармаце было абмеркавана пытанне, якое стаіць на парадку дня ўсёй сусветнай супольнасці. Размова ідзе аб глабальным фінансавым крызісе і аб яго негатыўным уплыве на эканомікі краін СНД.
"Ад таго, як мы разам спрацуем у галіне пераадолення фінансавых цяжкасцей, будзе залежаць і маштаб негатыўнага ўплыву крызісу на сацыяльна-эканамічныя працэсы ў нашых краінах", - падкрэсліў ён.
Кіраўнік беларускага Урада нагадаў, што Кіраўнікі дзяржаў СНД 10 кастрычніка бягучага года ў Бішкеку прынялі рашэнне аб пастаянна дзеючай нарадзе на ўзроўні міністраў фінансаў па выпрацоўцы прапаноў па пераадоленню крызісу. "Міністры пачалі сваю работу. Мы дамовіліся, што гэта пытанне будзе пастаянна ў полі нашага зроку, і ўжо 12 снежня бягучага года нам будзе даложана аб тых кроках, якія прапануюць фінансава-эканамічныя органы нашых краін", - паведаміў Сяргей Сідорскі.
Ён таксама падкрэсліў: "Важна, каб дзейнасць СНД і яго структурных органаў была накіравана на сумесны пошук рашэнняў надзённых праблем, на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў дзяржавах - удзельніцах СНД, стварэнне спрыяльных умоў для жыцця і працы грамадзян". Гаворачы аб пакеце дакументаў, які сёння абмяркоўваецца на пасяджэнні Савета кіраўнікоў Урадаў, Сяргей Сідорскі выдзеліў важнасць некаторых з іх. У першую чаргу гэта стратэгія эканамічнага развіцця Садружнасці да 2020 года, пытанні супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, комплекс сумесных мер па павышэнню харчовай бяспекі і шэраг пытанняў па развіццю інавацыйнага супрацоўніцтва і далейшаму ўдасканаленню арганізацыйнага складальніка СНД. Таксама на гэтым пасяджэнні трэба прыняць рашэнні па праблемах міграцыі, гуманітарнага супрацоўніцтва, па пытаннях фінансавага характару.
"Спадзяюся, што гэта пасяджэнне СКУ СНД будзе садзейнічаць далейшай актывізацыі інтэграцыйных працэсаў у Садружнасці", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр Беларусі.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|