Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
С.Сідорскі заклікаў міністэрствы і канцэрны актывізаваць работу па прыцягненню прамых замежных інвестыцый

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заклікаў міністэрствы і канцэрны актывізаваць работу па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Сяргей Сідорскі адзначыў, што некаторыя міністэрствы і канцэрны практычна не прыцягнулі прамых замежных інвестыцый. "Няма неабходнасці чакаць, калі ў краіну прыйдуць інвестары, трэба самім ісці ім насустрач", - лічыць прэм'ер. Ён запатрабаваў дакладна прааналізаваць, хто з інвестараў прыязджаў за апошні час у Беларусь з прапановамі і колькі праектаў з імі рэалізавана.

 

НАВІНЫ

19.06.2008

Беларусь разглядае Узбекістан як важнага эканамічнага партнёра ў Цэнтральнай Азіі

Беларусь разглядае Узбекістан як важнага эканамічнага партнёра ў Цэнтральнай Азіі. Аб гэтым заявіў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву паміж Узбекістанам і Беларуссю, якое праходзіць у Мінску. З узбекскага боку камісію ўзначальвае Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан, кіраўнік комплексу Кабінета міністраў Узбекістана па пытаннях камунальнай сферы, транспарту, капітальнага будаўніцтва і будіндустрыі Надзірхон Ханаў. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, за апошнія гады тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам дынамічна развіваецца.

Калі 5 гадоў таму ён складаў не больш як $30 млн., то па выніках 2007 года тавараабарот дасягнуў амаль $115 млн. На думку Андрэя Кабякова, "гэта абнадзейлівая дынаміка, і работа сумеснай камісіі будзе садзейнічаць умацаванню адносін, абагаціўшы змест нашага супрацоўніцтва, забяспечыўшы выхад на новы ўзровень узаемавыгадных кантактаў".

Узбекістан прапануе стварыць сумесныя прадпрыемствы з Беларуссю ў сферы сельгасмашынабудавання, жывёлагадоўлі, фармацэўтыкі. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан, кіраўнік комплексу Кабінета міністраў Узбекістана па пытаннях камунальнай сферы, транспарту, капітальнага будаўніцтва і будіндустрыі Надзірхон Ханаў на пасяджэнні сумеснай беларуска-ўзбекскай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву.

Ён адзначыў, што цяпер ва Узбекістане дзейнічаюць 80 прадпрыемстваў з беларускім капіталам і 6 СП Беларусі з узбекскім. "Але патэнцыял дзяржаў у гэтым напрамку не вычарпаны. Дасягнутыя вынікі не з'яўляюцца мяжой. Мы можам вызначыць канкрэтныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў новых сферах", - падкрэсліў узбекскі віцэ-прэм'ер. Надзірхон Ханаў таксама адзначыў, што рэжым свабоднага гандлю паміж Беларуссю і Узбекістанам даў магчымасць за апошні час дасягнуць значнага росту тавараабароту.

Як адзначыў Надзірхон Ханаў, "нашы краіны з'яўляюцца традыцыйнымі партнёрамі, якіх звязваюць шматгадовыя гандлёва-эканамічныя, навукова-тэхнічныя, культурныя сувязі". Ва ўсіх напрамках вядзецца канструктыўны дыялог, накіраваны на актыўнае развіццё двухбаковых адносін.

Сёння Беларусь і Узбекістан актыўна будуюць адносіны як на двухбаковай аснове, так і ў рамках міжнародных эканамічных структур. Узаемадзеянне дзелавых колаў дзвюх краін таксама напаўняе дынамікай гандаль паміж Беларуссю і Узбекістанам. Цяпер умацоўваюцца сувязі і ў навукова-тэхнічнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, культуры, падкрэсліў узбекскі віцэ-прэм'ер. Пры гэтым ён лічыць, што бакам неабходна больш актыўна выкарыстоўваць навукова-тэхнічны патэнцыял. Узбекістан гатовы прапанаваць Беларусі шырокі спектр прадукцыі, абсталявання і тэхналогій, што карыстаюцца попытам на беларускім рынку.

"Нашы краіны з'яўляюцца цэнтрамі навуковай думкі ў рэгіянальным і сусветным маштабах", - лічыць Надзірхон Ханаў. Ён сказаў, што ва Узбекістане добра вядомы дасягненні Беларусі ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, даследаванні ў сферы матэрыялазнаўства, фізікі, інфарматыкі, энергазберагальных тэхналогій, выкарыстанне нетрадыцыйных крыніц энергіі ў сельскай гаспадарцы.

Развіццю супрацоўніцтва будзе садзейнічаць і рэалізацыя новых праектаў у сельгасмашынабудаванні. Узбекскі бок таксама прапануе стварыць сумесныя прадпрыемствы па вырошчванню племянной жывёлы і распрацоўцы ветэрынарных прэпаратаў. У галіне фармацэўтыкі можна стварыць сумесныя вытворчасці лекавых сродкаў і прэпаратаў. На думку Надзірхона Ханава, у гэтых галінах "у нас ёсць традыцыйны зачын і напрацоўкі, якія мы можам развіваць і ўдасканальваць".

Яшчэ адным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва бакі бачаць актыўнае развіццё турызму.

Па выніках 2007 года Узбекістан займаў пятае месца як па аб'ёму знешняга гандлю Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД, так і па экспарту. У 2007 годзе тавараабарот Беларусі з Узбекістанам узрос у параўнанні з 2006 годам на 62,7 працэнта і склаў $114,6 млн. Экспарт дасягнуў $93,1 млн. і павялічыўся на 71,6 працэнта, імпарт - $21,6 млн. (рост на 33,2 працэнта). Сальда дадатнае - $71,4 млн.

У студзені-красавіку 2008 года тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года на 40,3 працэнта да $44,04 млн. Экспарт узрос на 33,6 працэнта і склаў $34,6 млн., імпарт - на 71,3 працэнта да $9,5 млн. Сальда дадатнае - $25,1 млн.

На рынак Узбекістана з Беларусі экспартуюцца ў асноўным тавары з высокай ступенню апрацоўкі і высокатэхналагічная прадукцыя: грузавыя аўтамабілі, трактары, вырабы з драўніны, машыны і абсталяванне, бытавая тэхніка, лекавыя сродкі.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Беларусь увяла на тры гады антыдэмпінгавую пошліну на ўкраінскую карамель

Беларусь увяла антыдэмпінгавую пошліну на карамель, што паходзіць з Украіны і ўвозіцца на мытную тэрыторыю рэспублікі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1178.

Будаўніцтва парку Перамогі ў Мінску пачнецца ў верасні 2008 года

Урад Беларусі Пастановай нумар 1157 зацвердзіў архітэктурны праект рэканструкцыі зоны адпачынку вадасховішча "Камсамольскае возера" (парк Перамогі). Як паведаміла галоўны архітэктар праекта КУП "Мінскпраект" Ганна Аксёнава, работы пачнуцца ў верасні бягучага года.

 
Урад Беларусі ўнёс змяненні ў парадак фарміравання пераліку імпартазамяшчальных праектаў

Урад Беларусі ўнёс змяненні і дапаўненні ў парадак фарміравання, зацвярджэння пераліку імпартазамяшчальных праектаў Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады, галіновых і рэгіянальных праграм імпартазамяшчэння і кантролю за ходам іх рэалізацыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 14 жніўня 2008 года нумар 1164.

С.Сідорскі прадставіў Мінфіну новага міністра А.Харкаўца

Як адзначыў кіраўнік беларускага Урада, Андрэй Харкавец зарэкамендаваў сябе ўмелым і рашучым кіраўніком. Ён асабліва падкрэсліў такія якасці новага міністра, як кампетэнтнасць, нестандартнасць мыслення і імкненне да атрымання выніку.

 
Даклад Урада аб выніках работы эканомікі за першае паўгоддзе 2008 года і аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год

Усе важнейшыя прагнозныя паказчыкі па выніках 2008 года павінны быць выкананы, як і асноўныя параметры, прадугледжаныя стратэгічнымі дзяржаўнымі праграмамі.

Сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі

Беларусь адправіць гуманітарны груз для пацярпелых грамадзян Паўднёвай Асеціі, заявіў сёння ў Маскве Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

 
Беларусь накіруе ў Паўднёвую Асецію гуманітарны груз на Br449,9 млн.

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Паўднёвай Асеціі ў рамках ліквідацыі наступстваў гуманітарнай катастрофы. Такое рашэнне змешчана ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1162 ад 13 жніўня 2008 года.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК