Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Прэм'ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Сярод амаль 100 узнагароджаных - работнікі авіяцыі, будаўнічага комплексу, нафтаздабыўной галіны, медыцыны, культуры. "Сёння - асаблівы выпадак, - сказаў Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі. - Частку заслужаных узнагарод я ўручаю родным і блізкім тых, чые жыцці былі перарваны ў мірны для нашай краіны час, але ў імя абароны міру, аховы бяспекі, у імя высокага абавязку". Ён адзначыў, што крыху больш як паўтара года таму ўсю нашу краіну ўзрушыла вестка аб гібелі ў небе над Самалі беларускага транспартнага самалёта Іл-76 з 11 членамі экіпажа і авіяцыйнымі спецыялістамі на борце.

 

НАВІНЫ

23.06.2008

Беларусь і Расія павінны паступова здымаць транспартныя абмежаванні

Беларусь і Расія павінны паступова здымаць транспартныя абмежаванні. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы з міністрам транспарту Расіі Ігарам Лявіціным. Прэм'ер адзначыў, што паміж транспартнымі ведамствамі Беларусі і Расіі цяпер ідзе "сур'ёзная работа, якая напаўняецца канкрэтнымі дакументамі па выхаду суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін на новыя адносіны". Абарот у транспартнай сферы паміж Беларуссю і Расіяй у 2007 годзе павялічыўся ў 2,2 раза. Праз тэрыторыю Беларусі прайшло 245 тыс. расійскіх машын, удакладніў Прэм'ер.

Пытанні транспартнай палітыкі Беларусі і Расіі будуць абмяркоўвацца на маючым адбыцца пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 27 чэрвеня ў Маскве, паведаміў Сяргей Сідорскі. Бакі разгледзяць таксама развіццё транспартнай інфраструктуры і іншыя актуальныя пытанні транспартных ведамстваў дзвюх краін.

На думку Прэм'ер-міністра, узаемадзеянне транспартнікаў Беларусі і Расіі "дае магчымасць рухацца наперад, вырашаць пытанні транзіту". У бягучым годзе Беларусь ратыфікавала пагадненне аб спрашчэнні ўсіх транспартных працэдур. Рэспубліка таксама выступае за зняцце транспартнага кантролю, выхад на знешнія граніцы Саюзнай дзяржавы. "Гэта дасць магчымасць нам адысці ад суправаджэння грузаў", - сказаў Сяргей Сідорскі, удакладніўшы, што быў ініцыятарам вырашэння гэтага пытання і абмяркоўваў яго яшчэ з былым расійскім Прэм'ерам.

Ігар Лявіцін у сваю чаргу адзначыў, што транспартныя ведамствы Беларусі і Расіі імкнуцца "аблегчыць работу перавозчыкам пры перасячэнні граніц". За апошні год павялічыўся не толькі аб'ём грузаперавозак, але і значна павялічыўся кошт фрахту. Гэта значыць, што транспартныя арганізацыі сталі больш зарабляць. Цяпер бакі працуюць над гарманізацыяй тарыфнай палітыкі ў сферы грузаперавозак.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Прырост інвестыцый у асноўны капітал у Беларусі штогод складае 20-25 працэнтаў

За апошнія гады ВУП Беларусі штогод павялічваецца ў сярэднім на 9,5 працэнта, а прырост інвестыцый у асноўны капітал у два і больш разы вышэйшы - 20-25 працэнтаў, паведаміў сёння на пленарным пасяджэнні IV міжнароднага інвестфоруму ў Магілёве Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Прадпрымальнікі ў гарадах Беларусі з насельніцтвам да 50 тыс. атрымаюць падатковыя льготы

У пералік населеных пунктаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта нумар 1 ад 28 студзеня 2008 года "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)", у адпаведнасці з Пастановай Урада нумар 1451 увайшлі 22 гарады.

Параметры павелічэння колькасці занятых у эканоміцы павінны быць максімальныя

Праект Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2009-2010 гады неабходна збалансаваць з іншымі дзяржпраграмамі. Такую задачу паставіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі ў ходзе абмеркавання праекта дзяржпраграмы садзейнічання занятасці.

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

Сістэму тарыфнага рэгулявання Беларусі і Расіі неабходна выкарыстоўваць для развіцця Мытнага саюза краін ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы ў вузкім складзе са Старшынёй Урада Расіі Уладзімірам Пуціным.

 
Тавараабарот Беларусі і Украіны па выніках 2008 года перасягне $5 млрд.

Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2008 года дасягне рэкорднага за апошнія гады ўзроўню і перасягне $5 млрд. Аб гэтым паведаміў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка, які узначальвае беларускую дэлегацыю на 15-м пасяджэнні Міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пасяджэнне праходзіць 6-7 кастрычніка ў Кіеве.

 
Беларусь гатова рэалізоўваць буйныя праекты з удзелам ЕБРР

Беларусь гатова рэалізоўваць буйныя праекты з удзелам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Варэлам Фрыменам.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК