Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Навіны

25.06.2009

Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Растоўскай вобласцю па прасоўванню высокатэхналагічнай прадукцыі

1 2 3 4 5
Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Растоўскай вобласцю ў сельгасмашынабудаванні, вытворчасці рухавікоў і прасоўванні высокатэхналагічнай прадукцыі.

Аб гэтым заявіў 25 чэрвеня Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Губернатарам Растоўскай вобласці Уладзімірам Чубам у Мінску.

У гандлі Беларусі з Растоўскай вобласцю пераважае прадукцыя машынабудавання - яна займае 78 працэнтаў. "Мы хочам паказаць рух у напрамку інавацыйных тэхналогій, за гэтым наша будучае", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

У бягучым годзе назіраецца глыбокі спад аб'ёму тавараабароту як з Расіяй у цэлым, так і з рэгіёнам. Тавараабарот з Расіяй упаў больш як на 40 працэнтаў. "Але мы лічым, што маглі б зрабіць шмат для пераадолення гэтай сітуацыі", - сказаў Сяргей Сідорскі. Ён нагадаў аб падпісаным з Прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным антыкрызісным плане дзеянняў дзвюх краін, "які можа даць добры эфект".

Аднак многія пытанні сёння блакіраваны. "Мы гаворым аб гэтым адкрыта", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр Беларусі. У ліку прычын гэтага ён назваў "некваліфікаваныя дзеянні чыноўнікаў як Беларусі, так і Расіі". У выніку не атрымліваюць вырашэння некаторыя пытанні ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі. Пры гэтым Сяргей Сідорскі дадаў, што на рэгіянальным узроўні ўзаемныя дамоўленасці, як правіла, паспяхова вырашаюцца. Але вось на больш высокім узроўні ўзнікаюць праблемы ў выкананні намечаных даручэнняў. "Мы з павагай ставімся да нашых партнёраў, міждзяржаўнае пагадненне паміж дзвюма краінамі павінна мець высокі ўзровень рэалізацыі", - лічыць кіраўнік беларускага Урада. У сувязі з гэтым Беларусь робіць усё неабходнае, каб выбудоўваць доўгатэрміновыя стратэгічныя планы развіцця. Гэта трэба, каб падтрымліваць рабочыя месцы, забяспечваць стабільную заработную плату, развіваць кааперацыю паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі.

Сяргей Сідорскі паведаміў, што Беларусь, рэалізуючы Дзяржаўную інавацыйную праграму, ставіць задачу стварыць больш як 500-600 высокатэхналагічных прадпрыемстваў і вытворчасцей. У краіне падтрымліваецца высокі ўзровень сертыфікацыі прадукцыі і паслуг.

Губернатар Растоўскай вобласці Уладзімір Чуб таксама прызнаў напружанасць у гандлі Беларусі і расійскага рэгіёну. "Наш візіт у Беларусь нацэлены на тое, каб вырашыць існуючыя праблемы", - сказаў ён. Неабходна зняць напружанасць, ліквідаваць памылкі, якія зрабілі чыноўнікі, лічыць губернатар.

Па выніках сустрэчы Сяргей Сідорскі заявіў журналістам, што камбайны "Вектар" вытворчасці ААТ "Растсельмаш" будуць камплектавацца мінскімі маторамі. Ёсць прапанова па паглыбленню кааперацыі паміж "Растсельмашам" і "Гомсельмашам" пры вытворчасці мастоў і жняярак для камбайнаў.

Сёння ў Мінску абмеркаваны пытанні, з якіх пачаўся дыялог паміж Беларуссю і Растоўскай вобласцю яшчэ восенню 2008 года ў час візіту ў расійскі рэгіён прэм'ер-міністра Беларусі. Тады быў падпісаны пратакол, бакі намецілі актыўна развіваць двухбаковае супрацоўніцтва. У 2008 годзе тавараабарот склаў больш як $370 млн. "Нам трэба дабаўляць да гэтага выніку", - падкрэсліў беларускі Прэм'ер. І гэтаму будзе садзейнічаць глыбокая інтэграцыя паміж прадпрыемствамі, у тым ліку "Растсельмаша", "Гомсельмаша" і Мінскага маторнага завода.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК