Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Прэм'ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 1 верасня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць.
 

Навіны

29.06.2009

Паўмільёна гасцей змогуць наведаць Мінск у час чэмпіянату свету па хакею

Паўмільёна гасцей змогуць наведаць Мінск у час чэмпіянату свету па хакею. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, на першым рабочым пасяджэнні аргкамітэта чэмпіянату свету па хакею 2014 года.

Кіраўнік Урада, які таксама з'яўляецца старшынёй аргкамітэта ЧС-2014, адзначыў, што падзея такога высокага ўзроўню ўпершыню пройдзе ў нашай краіне. Таму неабходна вельмі дакладна прадумаць ход падрыхтоўкі і вызначыць канкрэтныя тэрміны выканання арганізацыйных пытанняў. Хоць да пачатку сусветнага хакейнага форуму яшчэ некалькі гадоў, гэта не значыць, што можна не спяшацца з пачаткам работы па яго арганізацыі, падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Адна з галоўных праблем, лічыць Сяргей Сідорскі, - забяспечыць гасцей гасцініцамі. Паводле даных арганізатараў нядаўняга сусветнага першынства ў Швейцарыі, краіну наведалі каля 500 тыс. замежных гасцей. І наўрад ці ў 2014 годзе ў Мінску будзе менш балельшчыкаў, адзначыў кіраўнік беларускага Урада. Неабходна ў найкарацейшыя тэрміны вызначыцца, як будзе вырашацца пытанне размяшчэння замежных турыстаў, а таксама спартсменаў і афіцыяльных прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея, якіх будзе каля паўтара тысяч. Для іх патрэбны гасцініцы ўзроўню 4-5 зорак, а цяпер беларуская сталіца мае толькі 1100 месц такога ўзроўню, сказаў Сяргей Сідорскі.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Патупчык адзначыў, што падрыхтаваны план аргмерапрыемстваў, які складаецца з пяці асноўных блокаў. У ім прапісаны ўсе пытанні, якія павінны быць вырашаны да красавіка 2014 года. Праўда, пакуль яшчэ да канца не вызначаны крыніцы фінансавання тых ці іншых пытанняў, але ў самы бліжэйшы час яны будуць названы.

Сяргей Сідорскі лічыць, што ўжо цяпер неабходна вызначыцца з інвестарамі, якія могуць дапамагчы ў арганізацыі чэмпіянату свету і пры неабходнасці ўвесці іх у лік членаў аргкамітэта. Цяпер у яго ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў спорту і турызму, унутраных спраў, інфармацыі, замежных спраў, сталічнай мэрыі, пагранічных, мытных службаў, федэрацыі хакея і іншых органаў. Аднак гэта не значыць, што аргкамітэт не будзе пашырацца, - спіс адкрыты, падкрэсліў Прэм'ер-міністр, жадаючыя дапамагчы могуць увайсці ў лік арганізатараў прэстыжнага турніру.

Сусветнае першынство 2014 года пройдзе ў беларускай сталіцы ў маі 2014 года. Галоўным месцам правядзення будзе "Мінск-Арэна" (умяшчальнасць - 15 тыс. гледачоў), адкрыццё якой намечана на лістапад бягучага года. У хуткім часе пачнецца будаўніцтва другога лядовага палаца - "Чыжоўка-Арэна" (умяшчальнасць - 8 тыс. гледачоў), які плануецца ўвесці ў строй у 2013 годзе. У час правядзення чэмпіянату свету для яго гасцей прадугледжаны бязвізавы рэжым, пра што беларускі бок заявіў у час прэзентацыі сваёй заяўкі на майскім кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2010 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
У Беларусі з 1 верасня павышана зарплата асобным катэгорыям бюджэтнікаў

У Беларусі асобным катэгорыям бюджэтнікаў з 1 верасня павышана заработная плата. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1267 ад 1 верасня 2010 года.

Амаль Br280 млрд. плануецца накіраваць у 2011-2015 гадах на рэалізацыю проціпаводкавых мерапрыемстваў на Палессі

На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных пунктаў і сельскагаспадарчых зямель ад паводак у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2011-2015 гады" плануецца накіраваць Br278 млрд. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Аб гэтым 31 жніўня паведаміла першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, прадстаўляючы праект праграмы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

34 энергааб'екты плануецца пабудаваць у Беларусі з прыцягненнем кітайскіх крэдытаў

У Беларусі плануецца пабудаваць 34 энергетычныя аб'екты з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пералік гэтых аб'ектаў зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1210.

Курская вобласць зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш"

Курская вобласць Расіі зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускіх МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш". Аб гэтым 26 жніўня заявіў Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

 
Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня

Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Аб гэтым журналістам паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.

 
Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Стандартызацыя-СД" на 2011-2014 гады

Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1227.

 
Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе

Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза 26 жніўня па выніках сустрэчы з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна.

 
АРХІЎ НАВІН
ПОШУК