Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Прэм'ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 1 верасня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць.
 

Навіны

30.06.2009

Праграма Прыпяцкага Палесся павінна зрабіць гэты рэгіён унікальным кутком Беларусі

1 2 3 4
Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 30 чэрвеня на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, дзе абмяркоўваўся праект Дзяржаўнай праграмы комплекснага развіцця Прыпяцкага Палесся на 2009-2015 гады.

Новая праграма павінна "не паўтараць, а дапаўняць прынятыя ўжо і дзеючыя праграмы, у тым ліку развіцця вёскі, малых і сярэдніх гарадоў, укладзеныя ў яе сродкі павінны не перасякацца, не перацякаць за аднаго ў другое, а ісці на канкрэтныя дзеянні", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

"Мы прымаем гэту праграму ва ўмовах уплыву сусветнага фінансавага крызісу. Таму ўкладзеныя грошы павінны даць значны вынік, а ў перспектыве і вярнуцца, мы павінны атрымаць ад іх яшчэ большую аддачу", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што Прэзідэнт Беларусі даручыў Ураду і мясцовым органам улады разгледзець пытанне комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтага унікальнага прыроднага рэгіёну. Размова ідзе аб павелічэнні мяснога статка, пагалоўя жывёлы. Трэба развіваць інфраструктуру Прыпяцкага краю. Багатыя прыродныя ландшафтныя тэрыторыі Палесся неабходна выкарыстоўваць як мага больш эфектыўна. З гэтай мэтай сюды неабходна прыцягваць знешнія інвестыцыі. "Пытанні знешніх інвестыцый для гэтага рэгіёну павінны быць галоўнымі", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі. Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць далейшага развіцця ў рэгіёне турызму. Гэты рэгіён павінен стаць унікальным кутком і ўзорам для іншых, падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Праграма выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся ахоплівае сем раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей: Столінскі, Пінскі, Лунінецкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Жыткавіцкі. Агульная плошча рэгіёну складае 1,8 млн.га. На ёй пражываюць 568 тыс. чалавек, у тым ліку 217 тыс. сельскага насельніцтва.

Мэта праграмы - комплекснае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, прыцягненне інвестыцый, павелічэнне экспарту прадукцыі, узнаўленне прыродна-рэсурснага патэнцыялу, стварэнне спрыяльных умоў для жыцця людзей. Для гэтага прадугледжваецца развіваць шэраг напрамкаў. У першую чаргу размова ідзе аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове асушаных і рэканструяваных зямель, а таксама аб развіцці рыбнай гаспадаркі. Намечана развіваць мясную жывёлагадоўлю пры выкарыстанні танных пойменных лугавых угоддзяў. Павінен развівацца прамысловы патэнцыял шляхам будаўніцтва і рэканструкцыі прамысловых прадпрыемстваў, стварэння новых вытворчасцей, арыентаваных на выкарыстанне мясцовых рэсурсаў. У кожным раёне будзе стварацца завод па вытворчасці пелет і паліўных брыкетаў.
Развіццё турызму, у тым ліку і трансгранічнага, прадугледжвае будаўніцтва аграэкакомплексаў для паляўніцтва і рыбалоўства. Трэба палепшыць транспартныя зносіны паміж правым і левым берагамі ракі Прыпяць. Праграмай прадугледжана развіццё сацыяльнай інфраструктуры, забеспячэнне новых рабочых месц, павышэнне ўзроўню абслугоўвання насельніцтва.

На рэалізацыю дзяржпраграмы комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2009-2015 гады спатрэбіцца Br5,3 трлн., паведаміў віцэ-прэм'ер Іван Бамбіза. Запланавана выдзяленне сродкаў інвестараў, інавацыйных фондаў, мясцовых бюджэтаў і з іншых крыніц. З рэспубліканскага бюджэту плануецца накіраваць больш як Br1,8 трлн., сродкаў інвестараў - Br1,5 трлн.

На рэалізацыю праграмы плануецца выкарыстоўваць таксама сродкі аблігацыйнай пазыкі. Такая сістэма выкарыстоўваецца ўпершыню. Як адзначыў Cтаршыня Gраўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч, выпуск аблігацыйнай пазыкі будзе накіраваны на сацыяльнае развіццё раёнаў. Пётр Пракаповіч падкрэсліў важнасць фінансавай адказнасці на выкарыстанне сродкаў, выдзеленых на праграму. Тады яе рэалізацыя дасць магчымасць стварыць сучасны ўзровень жыцця для насельніцтва і паскорыць развіццё рэгіёну, забяспечыць эканамічны прырост у 1,5 раза.

Паводле слоў Міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, фінансаванне праграмы будзе ажыццяўляцца ўзважана. Фінансавыя нагрузкі на рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты перанесены на больш познія тэрміны. А рэсурсы аблігацыйнай пазыкі будуць выкарыстоўвацца з 2011 года.

Рэалізацыя праграмы дасць магчымасць павысіць у паўтара раза прадукцыйнасць ворных зямель, а таксама вытворчасць малака і мяса. Неабходна забяспечыць дадатнае сальда турыстычных паслуг са штогадовым іх прыростам. Як адзначыў Іван Бамбіза, рэалізацыя праграмы павінна надаць новы імпульс развіццю Прыпяцкага Палесся.

Праграма павінна павысіць эканамічны патэнцыял рэгіёну, максімальна эфектыўна выкарыстоўваць яго натуральныя канкурэтныя ўмовы, клімат і прыродныя асаблівасці, сказаў Старшыня Прэзідыума НАН Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў важнасць і такога напрамку, як агародніцтва. "Канцэпцыя "беларускага агарода" ў кантэксце Прыпяцкага Палесся павінна набыць рэальныя абрысы", - падкрэсліў старшыня НАН. За 2-3 гады неабходна арганізаваць насенны фонд пад патрэбнасці агароднінных культур. Таксама пастаўлена задача рацыянальнага выкарыстання генафонду дуброў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі даручыў кіраўнікам Гомельскага і Брэсцкага аблвыканкамаў больш дасканала вывучыць пытанні захоўвання і лагістыку паставак агародніны, у тым ліку ранняй, позняй, а таксама яе закладку на зіму. У гэтай справе неабходна выйсці на еўрапейскі ўзровень развіцця, падкрэсліў ён.

Сяргей Сідорскі падтрымаў Міхаіла Мясніковіча ў пытаннi захавання унікальных дуброў Палесся. "Там растуць 500-гадовыя дубы, гэтага няма нідзе, на гэта будзе глядзець свет, попыт на такі экалагічны турызм мы павінны падтрымліваць", - сказаў Прэм'ер-міністр. Кіраўнік Урада заклікаў не зацыклівацца на працэнтах па прыросце турыстычных паслуг. Трэба прыгледзецца да канкрэтных замежных кампаній, якія могуць зацікавіцца беларускімі праектамі і ўнесці сродкі ў іх развіццё.

Кіраўнік Урада станоўча ацаніў праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыпяцкага Палесся. Яна прынцыпова адлюстроўвае асноўныя напрамкі развіцця, якія вызначыў Прэзідэнт краіны. Для таго, каб работа пайшла актыўна, неабходна "канкрэтызаваць адказнасць абласцей, раёнаў, міністэрстваў і ведамстваў за рэалізацыю падраздзелаў праграмы", падкрэсліў Сяргей Сідорскі. Таксама трэба ўвязаць фінансаванне праектаў, каб усе ўкладзеныя сродкі выкарыстоўваліся эфектыўна.

Сяргей Сідорскі ўказаў на неабходнасць выбудаваць дакладныя падыходы для яе рэалізацыі. Кожны год трэба ўдакладняць фінансаванне праграмы і правяраць рацыянальнае выкарыстанне сродкаў. "Не павінна быць такога, што пад выдзеленыя грошы выстраяцца атрымальнікі гэтых сродкаў, а вось як яны будуць выкарыстоўвацца, будзе вырашацца па ходзе", - адзначыў Сяргей Сідорскі. Цяпер ёсць сродкі і сілы, але за тыя ж грошы "мы павінны зрабіць больш і расходаваць іх больш рацыянальна", дадаў ён. Прэм'ер-міністр перасцярог мясцовыя органы ўлады ад паўтарэння старой савецкай традыцыі, калі грошы літаральна закопвалі ў меліярацыю зямель Палесся. "Я супраць таго, каб грошы, што выдзяляюцца, напрыклад, на развіццё дарог, ішлі на ўзвядзенне дарагіх офісаў дарожных устаноў", - сказаў кіраўнік Урада.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2010 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
У Беларусі з 1 верасня павышана зарплата асобным катэгорыям бюджэтнікаў

У Беларусі асобным катэгорыям бюджэтнікаў з 1 верасня павышана заработная плата. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1267 ад 1 верасня 2010 года.

Амаль Br280 млрд. плануецца накіраваць у 2011-2015 гадах на рэалізацыю проціпаводкавых мерапрыемстваў на Палессі

На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных пунктаў і сельскагаспадарчых зямель ад паводак у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2011-2015 гады" плануецца накіраваць Br278 млрд. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Аб гэтым 31 жніўня паведаміла першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, прадстаўляючы праект праграмы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

34 энергааб'екты плануецца пабудаваць у Беларусі з прыцягненнем кітайскіх крэдытаў

У Беларусі плануецца пабудаваць 34 энергетычныя аб'екты з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пералік гэтых аб'ектаў зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1210.

Курская вобласць зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш"

Курская вобласць Расіі зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускіх МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш". Аб гэтым 26 жніўня заявіў Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

 
Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня

Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Аб гэтым журналістам паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.

 
Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Стандартызацыя-СД" на 2011-2014 гады

Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1227.

 
Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе

Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза 26 жніўня па выніках сустрэчы з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна.

 
АРХІЎ НАВІН
ПОШУК