| |
|
|
Будаўніцтва АЭС у Беларусі можа пачацца ў студзені 2009 года, заявіў сёння Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларуси Уладзімір Сямашка на пасяджэнні калегіі Міністэрства энергетыкі. "Першая паля ў будаўніцтва АЭС у Беларусі можа быць убіта з 1 студзеня 2009 года, а можа, і раней", - сказаў ён. Кошт будаўніцтва можа скласці $5-6 млрд. На 2009 год у бюджэце прапісана выдзеліць на атамную электрастанцыю Br200 млрд. Уладзімір Сямашка таксама паведаміў, што першы блок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2016 годзе, другі - у 2018.
|
|
| |
ПРЭЗІДІУМ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАУРСЬ
 |
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Макей Уладзімір Уладзіміравіч |
Версія для друку
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Урад Беларусі прадоўжыў тэрміны прадастаўлення гарантый банкам у пагашэнні крэдытаў, выдадзеных нарыхтоўчым арганізацыям рэспубліканскай формы ўласнасці для закупкі сельскагаспадарчай сыравіны, ягад і грыбоў ураджаю 2007 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1215 ад 22 жніўня гэтага года. Яна ўступае ў сілу з дня прыняцця.
|
| |
|
Мытнае дэклараванне экспартных тавараў спрошчана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1213 ад 22 жніўня 2008 года.
|
|
|
У Беларусі не выкарыстаны ўсе рэзервы па зніжэнню затрат на выпрацоўку электраэнергіі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўваліся вынікі работы па энергазберажэнню ў рэспубліцы ў першым паўгоддзі 2008 года з улікам выканання патрабаванняў Дырэктывы нумар 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
|
|
|
Падрыхтоўка да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў павінна стаць агульнанацыянальнай. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на пасяджэнні ў Мінску Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падтрымцы і правядзенню святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
|
|
|
Урад Беларусі зацвердзіў Праграму развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі на 2009-2014 гады. Адпаведная Пастанова нумар 1193 прынята Саветам Міністраў 19 жніўня.
|
| |
|
Урад прымае меры па ўстараненню недахопаў у заканадаўстве па развіццю бізнесу ў рэгіёнах Беларусі, заявіў сёння ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
|
| |
|
У Беларусі скарочаны пералік тавараў, што перамяшчаюцца транзітам па мытнай тэрыторыі краіны з абавязковым суправаджэннем. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў нумар 1194 ад 19 жніўня 2008 года.
|
| |
|
Неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці можа стаць прычынай пазбаўлення або зніжэння для кіраўнікоў арганізацый устаноўленай надбаўкі, прэмій або ўзнагароджанняў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, каменціруючы пастанову ўрада нумар 1083, якая ўносіць змяненні і дапаўненні ў Пастанову ад 15 мая 2007 года нумар 604 "Аб заключэнні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый".
|
|
|