Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Шэсць прадпрыемстваў дадаткова ўнесены ў план прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці на 2010 год
У план прыватызацыі аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці на 2008-2010 гады ў раздзел "2010 год" унесена яшчэ шэсць прадпрыемстваў.
Урад Беларусі зацвердзіў Рэгламент узгаднення праектаў рашэнняў Камісіі мытнага саюза
Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 271 зацвердзіў Рэгламент узгаднення праектаў рашэнняў Камісіі мытнага саюза.
Дзяржорганам Беларусі ўстаноўлены аб'ёмы будаўніча-мантажных работ на 2010 год
Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду, устаноўлены заданні па аб'ёмах будаўніча-мантажных работ (БМР) на 2010 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 264.
Урад Беларусі зацвердзіў меры па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў на перыяд да 2012 года
Урад Беларусі зацвердзіў меры па павышэнню эфектыўнасці выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2012 года. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 248.
Беларусбанк і Белінвестбанк атрымалі гарантыі Урада па крэдытах цэментным заводам
Урад Беларусі прадаставіў ААТ "ААБ Беларусбанк" і ААТ "Белінвестбанк" гарантыі ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу па крэдытах (без спагнання платы за прадастаўленне названых гарантый), якія выдаюцца гэтымі банкамі тром беларускім цэментным заводам для будаўніцтва ў 2008-2012 гадах трох ліній па вытворчасці цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 млн.т у год кожная і вуглепадрыхтоўчых аддзяленняў з пераводам дзеючых тэхналагічных ліній вытворчасці клінкеру з прыроднага газу на вугаль. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 240.
Канцэпцыя развіцця цеплазабеспячэння да 2020 года зацверджана ў Беларусі
Урад Беларусі зацвердзіў Канцэпцыю развіцця цеплазабеспячэння ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2020 года. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 225.
Беларусь у 2010 годзе накіруе на мадэрнізацыю энергасістэмы і энергазберажэнне каля Br7 трлн.
На мадэрнізацыю энергасістэмы, энергазберажэнне і пашырэнне выкарыстання мясцовых відаў паліва ў Беларусі ў бягучым годзе намечана накіраваць Br6,886 - Br7,481 трлн. Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў па выкананню ў 2010 годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года. Мерапрыемствы зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 224.
Умовы арганізацыі рацыяналізатарскай дзейнасці вызначаны ў Беларусі
Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб рацыяналізатарстве. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 209.
Урадам Беларусі вызначаны парадак дачы заключэнняў аб суаднясенні рашэнняў Камісіі мытнага саюза з беларускім заканадаўствам
Урад Беларусі зацвердзіў Палажэнне аб парадку дачы заключэнняў па пытанню аб суаднясенні рашэнняў Камісіі мытнага саюза з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і давядзення такіх заключэнняў да ўсеагульнага ведама. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 185.
Пашыраны пералік расійскіх дылераў, якія закупляюць беларускую тэхніку па льготных крэдытах
Урад Беларусі пашырыў пералік расійскіх дылераў, якім выдаюцца банкаўскія крэдыты на куплю беларускай тэхнікі. Змяненні і дапаўненні ў пералік арганізацый і тавараў, што вырабляюцца ў Беларусі, на набыццё якіх у дзяржавах, з якімі адсутнічаюць мытны кантроль і мытнае афармленне, выдаюцца банкаўскія крэдыты, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2010 года нумар 168.

    Старонкі: 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66   

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК