Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

У Беларусі кава, абутак, мабільныя тэлефоны і іншыя тавары будуць маркіравацца кантрольнымі знакамі

У Беларусі пашыраны пералік спажывецкіх тавараў, якія павінны маркіравацца спецыяльнымі кантрольнымі знакамі пры ўвозе і вытворчасці. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Урада нумар 669 ад 27 мая.

Згодна з дакументам, у пералік такіх тавараў дадаткова ўключаны кава (пражаная і няпражаная, з кафеінам або без кафеіну), растваральная кава, кававае шалупінне і абалонкі зярнят кавы, заменнікі кавы; чай са смака-араматычнымі дабаўкамі або без іх, растваральны чай, матэ, або парагвайскі чай; біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы ў спажывецкай тары; абутак на падэшве з гумы, пластмасы, натуральнай або кампазіцыйнай скуры і з верхам з тэкстыльных матэрыялаў, за выключэннем былога ва ўжыванні; экзэмпляры фанаграм на матэрыяльных носьбітах у спажывецкай тары (аўдыекасеты, кампакт-дыскі), экзэмпляры аўдыевізуальных твораў (кіна- і відэафільмы) на матэрыяльных носьбітах у спажывецкай тары; мабільныя тэлефоны ў спажывецкай тары, за выключэннем былых ва ўжыванні. Новы пералік пачне дзейнічаць праз 6 месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання названай пастановы.

Нагадаем, што маркіроўка ідэнтыфікацыйнымі знакамі была ўведзена ў Беларусі ў сакавіку 2005 года ў мэтах забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы і абароны інтарэсаў грамадзян. Асноўная задача знака - забяспечыць улік увозу, перамяшчэння, захоўвання імпартнай прадукцыі, а таксама прадухіліць уцягненне ў ценявы абарот тавараў айчыннай вытворчасці. На думку экспертаў, сама практыка прымянення такой меры паказала яе мэтазгоднасць і эфектыўнасць, паколькі імпартуемыя тавары, што паступаюць на беларускі рынак, не заўсёды адпавядаюць патрабаванням якасці ў Беларусі. Пры гэтым ініцыятарамі ўвядзення маркіроўкі тавараў часта выступаюць самі прадпрыемствы-вытворцы, прычым як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

Як растлумачылі спецыялісты Міністэрства фінансаў Беларусі, увядзенне абавязковай маркіроўкі тавараў істотна не паўплывае на цану. Цяпер кошт аднаго кантрольнага знака ўстаноўлены на ўзроўні Br15. Пры гэтым уключэнне яго ў сабекошт прадукцыі не з'яўляецца абавязковым патрабаваннем для вытворцаў.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК