Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
С.Сідорскі заклікаў міністэрствы і канцэрны актывізаваць работу па прыцягненню прамых замежных інвестыцый

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заклікаў міністэрствы і канцэрны актывізаваць работу па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Сяргей Сідорскі адзначыў, што некаторыя міністэрствы і канцэрны практычна не прыцягнулі прамых замежных інвестыцый. "Няма неабходнасці чакаць, калі ў краіну прыйдуць інвестары, трэба самім ісці ім насустрач", - лічыць прэм'ер. Ён запатрабаваў дакладна прааналізаваць, хто з інвестараў прыязджаў за апошні час у Беларусь з прапановамі і колькі праектаў з імі рэалізавана.

 

ДЗЕВЯЦЬ БАНКАЎ У БЕЛАРУСІ БУДУЦЬ АБСЛУГОЎВАЦЬ ДЗЯРЖПРАГРАМЫ

Урад і Нацыянальны банк зацвердзілі пералік банкаў, упаўнаважаных абслугоўваць дзяржаўныя праграмы.

Згодна з Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь нумар 894/7 ад 18 чэрвеня 2008 года ў гэты пералік увайшлі ЗАТ "АКБ "Белрасбанк", ЗАТ Банк ЗГБ (Беларусь), ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Белзнешэканомбанк", ААТ "Белінвестбанк", ААТ "Белпрамбудбанк", ААТ "Парытэтбанк", ААТ "ААБ Беларусбанк", "Пріорбанк" ААТ.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Беларусь увяла на тры гады антыдэмпінгавую пошліну на ўкраінскую карамель

Беларусь увяла антыдэмпінгавую пошліну на карамель, што паходзіць з Украіны і ўвозіцца на мытную тэрыторыю рэспублікі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1178.

Будаўніцтва парку Перамогі ў Мінску пачнецца ў верасні 2008 года

Урад Беларусі Пастановай нумар 1157 зацвердзіў архітэктурны праект рэканструкцыі зоны адпачынку вадасховішча "Камсамольскае возера" (парк Перамогі). Як паведаміла галоўны архітэктар праекта КУП "Мінскпраект" Ганна Аксёнава, работы пачнуцца ў верасні бягучага года.

 
Урад Беларусі ўнёс змяненні ў парадак фарміравання пераліку імпартазамяшчальных праектаў

Урад Беларусі ўнёс змяненні і дапаўненні ў парадак фарміравання, зацвярджэння пераліку імпартазамяшчальных праектаў Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады, галіновых і рэгіянальных праграм імпартазамяшчэння і кантролю за ходам іх рэалізацыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 14 жніўня 2008 года нумар 1164.

С.Сідорскі прадставіў Мінфіну новага міністра А.Харкаўца

Як адзначыў кіраўнік беларускага Урада, Андрэй Харкавец зарэкамендаваў сябе ўмелым і рашучым кіраўніком. Ён асабліва падкрэсліў такія якасці новага міністра, як кампетэнтнасць, нестандартнасць мыслення і імкненне да атрымання выніку.

 
Даклад Урада аб выніках работы эканомікі за першае паўгоддзе 2008 года і аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год

Усе важнейшыя прагнозныя паказчыкі па выніках 2008 года павінны быць выкананы, як і асноўныя параметры, прадугледжаныя стратэгічнымі дзяржаўнымі праграмамі.

Сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі

Беларусь адправіць гуманітарны груз для пацярпелых грамадзян Паўднёвай Асеціі, заявіў сёння ў Маскве Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.

 
Беларусь накіруе ў Паўднёвую Асецію гуманітарны груз на Br449,9 млн.

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Паўднёвай Асеціі ў рамках ліквідацыі наступстваў гуманітарнай катастрофы. Такое рашэнне змешчана ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1162 ад 13 жніўня 2008 года.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК