| |
ПАСТУПЛЕННІ Ў БЮДЖЭТ БЕЛАРУСІ АД ВЫКАРЫСТАННЯ І РЭАЛІЗАЦЫІ ДЗЯРЖМАЁМАСЦІ Ў 2008 ГОДЗЕ СКЛАДУЦЬ BR733 МЛРД.
Паступленні ў бюджэт Беларусі ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, у 2008 годзе складуць Br733 млрд. Гэта замацавана Пастановай Савета Міністраў нумар 902.
Згодна з дакументам у мэтах рэалізацыі закона "Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на 2008 год" рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, будуць даведзены заданні па паступленню ўстаноўленых у рэспубліканскім бюджэце на 2008 год даходаў ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.
У сваю чаргу, рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, абавязаны будуць атрымаць устаноўленыя для іх сумы даходаў ад выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у выглядзе часткі прыбытку, што выплачваецца арганізацыямі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, дывідэндаў на долі (акцыі), арэнднай платы ад здачы маёмасці ў арэнду, а таксама ад рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці.
У прыватнасці, Мінпрам павінен забяспечыць паступленне больш за Br158 млрд., Мінтранс - Br77,1 млрд., Мінэнерга - Br35 млрд., Мінсувязі - Br22,8 млрд., канцэрн "Белнафтахім" - Br286 млрд.
Кантроль за паступленнем у рэспубліканскі бюджэт такіх даходаў ускладзены на Міністэрства фінансаў.
У выпадку неабходнасці заданні па паступленню ўстаноўленых у рэспубліканскім бюджэце на 2008 год даходаў ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, у частцы павелічэння (змяншэння) даходаў у межах агульнай сумы даходаў ад выкарыстання і рэалізацыі гэтай маёмасці могуць удакладняцца.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|