| |
|
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заклікаў міністэрствы і канцэрны актывізаваць работу па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Сяргей Сідорскі адзначыў, што некаторыя міністэрствы і канцэрны практычна не прыцягнулі прамых замежных інвестыцый. "Няма неабходнасці чакаць, калі ў краіну прыйдуць інвестары, трэба самім ісці ім насустрач", - лічыць прэм'ер. Ён запатрабаваў дакладна прааналізаваць, хто з інвестараў прыязджаў за апошні час у Беларусь з прапановамі і колькі праектаў з імі рэалізавана.
|
|
| |
ПЛАСТЫКАВЫМІ КАРТКАМІ МОЖНА БУДЗЕ РАСПЛАЧВАЦЦА Ў БОЛЬШАСЦІ ГАНДЛЁВЫХ АБ'ЕКТАЎ БЕЛАРУСІ
Большасць аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання Беларусі павінны забяспечыць умовы для аплаты з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 887.
Як растлумачылі ў Міністэрстве гандлю рэспублікі, згодна з пастановай гэта патрабаванне ўключаецца ў правілы ажыццяўлення рознічнага гандлю асобнымі відамі тавараў і грамадскага харчавання: "у выпадках, устаноўленых заканадаўствам, прадавец абавязаны забяспечыць умовы для ажыццяўлення аплаты з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак". У Мінгандлі адзначылі, што невыкананне гэтай нормы прывядзе ў тым ліку і да адміністрацыйнай адказнасці.
У пералік аб'ектаў, якія падлягаюць аснашчэнню плацежнымі тэрміналамі, уключаны гандлёвыя аб'екты (магазіны, магазіны-склады), гандлёвыя аб'екты грамадскага харчавання (рэстараны, кафэ, бары, сталовыя вытворчых арганізацый і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі), аўтамабільныя стаянкі, аўтазаправачныя станцыі, касы пасажырскіх тэрміналаў, аэрапортаў, чыгуначных вакзалаў і іншыя пункты продажу білетаў, пункты спагнання дарожных збораў, падключэння абанентаў сотавай рухомай электрасувязі, пункты сувязі, аптэкі, гасцініцы, ігральныя ўстановы (казіно, залы ігральных аўтаматаў).
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Беларусь увяла антыдэмпінгавую пошліну на карамель, што паходзіць з Украіны і ўвозіцца на мытную тэрыторыю рэспублікі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1178.
|
|
|
Урад Беларусі Пастановай нумар 1157 зацвердзіў архітэктурны праект рэканструкцыі зоны адпачынку вадасховішча "Камсамольскае возера" (парк Перамогі). Як паведаміла галоўны архітэктар праекта КУП "Мінскпраект" Ганна Аксёнава, работы пачнуцца ў верасні бягучага года.
|
| |
|
Урад Беларусі ўнёс змяненні і дапаўненні ў парадак фарміравання, зацвярджэння пераліку імпартазамяшчальных праектаў Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады, галіновых і рэгіянальных праграм імпартазамяшчэння і кантролю за ходам іх рэалізацыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 14 жніўня 2008 года нумар 1164.
|
|
|
Як адзначыў кіраўнік беларускага Урада, Андрэй Харкавец зарэкамендаваў сябе ўмелым і рашучым кіраўніком. Ён асабліва падкрэсліў такія якасці новага міністра, як кампетэнтнасць, нестандартнасць мыслення і імкненне да атрымання выніку.
|
| |
|
Усе важнейшыя прагнозныя паказчыкі па выніках 2008 года павінны быць выкананы, як і асноўныя параметры, прадугледжаныя стратэгічнымі дзяржаўнымі праграмамі.
|
|
|
Беларусь адправіць гуманітарны груз для пацярпелых грамадзян Паўднёвай Асеціі, заявіў сёння ў Маскве Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.
|
| |
|
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Паўднёвай Асеціі ў рамках ліквідацыі наступстваў гуманітарнай катастрофы. Такое рашэнне змешчана ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1162 ад 13 жніўня 2008 года.
|
|
|