САЎМІН БЕЛАРУСІ ВЫЗНАЧЫЎ НЕАДКЛАДНЫЯ МЕРЫ ПА ЛІКВІДАЦЫІ НАСТУПСТВАЎ УРАГАНУ Ў ЛЯСАХ МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Савет Міністраў Беларусі прыняў Пастанову "Аб неадкладных мерах па ліквідацыі наступстваў урагану ў лясах Мінскай вобласці".
Міністэрству лясной гаспадаркі, Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, Мінскаму аблвыканкаму даручана забяспечыць да 1 лістапада бягучага года высечку (прыбіранне) пашкоджаных ураганам насаджэнняў на ўчастках лесу ляснога фонду дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў Мінскай вобласці з нарыхтоўкай драўніны.
Мінлясгасу неабходна вызначыць аб'ёмы і спосабы лесааднаўлення пашкоджаных ураганам участкаў лесу ляснога фонду і забяспечыць на адпаведных участках пасадку лясных культур у 2009-2010 гадах.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па прадстаўленню Міністэрства лясной гаспадаркі ў адпаведнасці з пастановай прадугледзіць павышэнне тарыфных ставак (акладаў) работнікаў, занятых на высечцы (прыбіранні) пашкоджаных ураганам насаджэнняў, а таксама здзельных расцэнак на названых работах на перыяд з 15 ліпеня па 1 лістапада 2008 года да 30 працэнтаў.
Для своечасовага вывазу драўніны Міністэрству транспарту і камунікацый загадана забяспечыць бесперабойную пастаўку рухомага саставу (вагонаў).
У трэцім квартале бягучага года з рэспубліканскага бюджэту - з фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Міністэрства фінансаў выдзеліць дзяржаўным лесагаспадарчым установам Мінлясгаса сродкі ў суме Br6,2 млрд. на набыццё лесанарыхтоўчай тэхнікі, неабходнай для ліквідацыі пашкоджаных ураганам насаджэнняў на ўчастках лесу ляснога фонду.
Міністэрству лясной гаспадаркі даручана забяспечыць кантроль за ходам выканання даведзеных у адпаведнасці з гэтай пастановай заданняў па высечцы (прыбіранні) буралому з прадастаўленнем інфармацыі ў Савет Міністраў 15 лістапада 2008 года.
Пастановай таксама вызначаны аб'ёмы нарыхтоўкі ў 2008-2009 гадах драўніны ў пашкоджаных ураганам насаджэннях на ўчастках лесу ляснога фонду лесагаспадарчых устаноў Мінскай вобласці. У прыватнасці, Мінлясгас нарыхтуе 310 тыс.куб.м, канцэрн "Беллеспаперапрам" - 120 тыс.куб.м, Мінскі аблвыканкам - 10 тыс.куб.м.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|