УРАД БЕЛАРУСІ ЎНЁС ЗМЯНЕННІ Ў ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ ПЕРАЛІКУ ІМПАРТАЗАМЯШЧАЛЬНЫХ ПРАЕКТАЎ
Урад Беларусі ўнёс змяненні і дапаўненні ў парадак фарміравання, зацвярджэння пераліку імпартазамяшчальных праектаў Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады, галіновых і рэгіянальных праграм імпартазамяшчэння і кантролю за ходам іх рэалізацыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 14 жніўня 2008 года нумар 1164.
Новы дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў Пастанову Саўміна ад 24 сакавіка 2006 года нумар 402 "Аб Дзяржаўнай праграме імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады". Унесеныя змяненні дадуць магчымасць разлічыць шэраг паказчыкаў, якія характарызуюць эфектыўнасць рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння. Гэта доля імпартазамяшчальнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці ведамства, тэмпы росту вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі, умоўны рост экспарту за кошт рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў.
Уключэнне імпартазамяшчальных праектаў у пералік праектаў дзяржпраграмы, што распрацоўваецца на чарговы год, ажыццяўляецца зыходзячы з шэрага крытэрыяў. Праект павінен адпавядаць прыярытэтным напрамкам імпартазамяшчэння, які штогод вызначаецца Міністэрствам эканомікі. Тэрмін яго акупнасці павінен быць не большы як 5 гадоў, пры адпаведным абгрунтаванні - не большы як 10 гадоў. Імпартазамяшчальная прадукцыя павінна адпавядаць замежным аналагам або перасягаць іх. Выпуск прадукцыі павінен грунтавацца на новых і сучасных тэхналогіях з выкарыстаннем прагрэсіўных метадаў арганізацыі вытворчасці і энергазберагальных тэхналогій. Аб'ёмы і крыніцы фінансавання павінны адпавядаць плануемым затратам на рэалізацыю імпартазамяшчальнага праекта.
Імпартазамяшчальныя праекты Дзяржаўнай праграмы павінны быць у асноўным арыентаваны на вытворчасць канчатковай прадукцыі. А вось імпартазамяшчальныя праекты галіновых і рэгіянальных праграм імпартазамяшчэня разлічаны ў асноўным на вытворчасць камплектуючых, матэрыялаў, а таксама канчатковай прадукцыі.
На працягу трох гадоў будзе весціся маніторынг вытворчасці па завершаных праектах. У выпадку нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю імпартазамяшчальных праектаў, а таксама спынення або адсутнасці вытворчасці прадукцыі, прадпрыемствы павінны вярнуць узятыя грошы. Акрамя таго, удасканалены парадак фарміравання і маніторыг імпартазамяшчальных праектаў дасць магчымасць пазбегнуць уключэння ў праграму малаэфектыўных праектаў, а таксама неабгрунтаванага выключэння праектаў.
Такім чынам, Пастанова накіравана на павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў у Беларусі.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|