| |
|
|
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.
|
|
| |
У БЕЛАРУСІ ЎЗМОЦНЕНА АДКАЗНАСЦЬ КІРАЎНІКОЎ ЗА НЕЭФЕКТЫЎНАЕ КІРАВАННЕ ДЗЯРЖМАЁМАСЦЮ
Неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці можа стаць прычынай пазбаўлення або зніжэння для кіраўнікоў арганізацый устаноўленай надбаўкі, прэмій або ўзнагароджанняў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, каменціруючы пастанову ўрада нумар 1083, якая ўносіць змяненні і дапаўненні ў Пастанову ад 15 мая 2007 года нумар 604 "Аб заключэнні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый".
Новы дакумент накіраваны на ўзмацненне адказнасці кіраўнікоў за кіраванне і распараджэнне дзяржаўнай маёмасцю, а таксама на стымуляванне ўключэння ў гаспадарчы абарот дзяржмаёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Гэтай пастановай унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку і ўмовах заключэння кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый.
У прыватнасці, прадугледжана пазбаўленне (зніжэнне) устаноўленай надбаўкі, прэмій або ўзнагарод за парушэнне заканадаўства, у тым ліку ў частцы неправамернага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, за наяўнасць у арганізацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца больш за адзін год. Такія меры ўздзейнічання прымаюць і ў выпадку ўтойвання ад органа, што заключыў кантракт, інфармацыі аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія не выкарыстоўваюцца, пры непрыняцці мер па ўключэнню ў гаспадарчы абарот гэтых аб'ектаў, а таксама пры невыкананні або за зрыў тэрмінаў выканання штогадовых графікаў па ўключэнню іх у гаспадарчы абарот.
Паводле даных Дзяржкаммаёмасці, цяпер у рэспубліцы ёсць амаль 4 тыс. аб'ектаў нерухомай маёмасці рэспубліканскай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца, каля 8 тыс. аб'ектаў камунальнай уласнасці і больш як 9 тыс. не завершаных будаўніцтвам аб'ектаў усіх форм уласнасці. Паводле ацэнкі спецыялістаў камітэта, наяўнасць невыкарыстоўваемых і не завершаных будаўніцтвам аб'ектаў адмоўна адбіваецца на эканамічным становішчы прадпрыемстваў: яны нясуць дадатковыя фінансавыя расходы па падтрыманню гэтых аб'ектаў у належным тэхнічным стане, а таксама на іх ахову, выплату падаткаў. Таму і ставіцца задача ўключыць іх у гаспадарчы абарот.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.
|
| |
|
Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.
|
| |
|
У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.
|
|
|
Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.
|
|
|
Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў
канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
|
| |
|
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.
|
| |
|
У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.
|
|
|
17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.
|
| |
|
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.
|
|
|