Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

УРАД БЕЛАРУСІ ПРАДОЎЖЫЎ ТЭРМІНЫ ГАРАНТЫЙ БАНКАМ У ПАГАШЭННІ КРЭДЫТАЎ НА ЗАКУПКУ СЕЛЬГАССЫРАВІНЫ

Урад Беларусі прадоўжыў тэрміны прадастаўлення гарантый банкам у пагашэнні крэдытаў, выдадзеных нарыхтоўчым арганізацыям рэспубліканскай формы ўласнасці для закупкі сельскагаспадарчай сыравіны, ягад і грыбоў ураджаю 2007 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1215 ад 22 жніўня гэтага года. Яна ўступае ў сілу з дня прыняцця.

Як паведаміў начальнік упраўлення фінансава-крэдытнай палітыкі Мінсельгасхарча Віктар Пардон, гэтыя гарантыі былі прадастаўлены банкам на падставе ўказа нумар 321 ад 16 ліпеня 2007 года "Аб мерах па забеспячэнню закупкі сельскагаспадарчай сыравіны, ягад і грыбоў ураджаю 2007 года". Яны выдаваліся на тэрмін да аднаго года арганізацыям, маёмасць якіх знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, долі (акцыі) у статутных фондах якіх належаць Рэспубліцы Беларусь, а таксама унітарным прадпрыемствам, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца адкрытыя акцыянерныя таварыствы з доляй рэспубліканскай уласнасці ў статутных фондах.

Паводле слоў спецыяліста, крэдыты выдаваліся да 1 чэрвеня 2008 года. Нарыхтоўчыя арганізацыі па хлебапрадуктах афармлялі іх не на ўсю прапанаваную суму, а па меры неабходнасці, а затым накіроўвалі інфармацыю ў Мінфін, і там ужо афармляліся адпаведныя дакументы. Акрамя таго, не ўсе арганізацыі, якім прадастаўляліся крэдыты, змаглі выкарыстаць іх.

Пастановай Саўміна нумар 1215 гарантыі цяпер прадастаўляюцца на ўсю астатнюю суму, гэта значыць на суму крэдытаў, што выдзяляюцца пасля 1 чэрвеня 2008 года. Гарантыі прадастаўляюцца банкам для выплаты нарыхтоўчым арганізацыям авансаў і разлікаў за прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2007 года, а таксама аплаты транспартных расходаў на яе дастаўку ў суме Br17130,1 млн. Гарантыі выдаюцца на тых жа ўмовах - тэрмінам на адзін год.

Начальнік упраўлення адзначыў, што гарантыі таксама прадастаўляюцца для закупкі збожжа, бялковай сыравіны, зернебабовых культур, вотруб'я і правіту, кукурузы, алейнага семя рапсу, семя сланечніка, аплаты транспартных расходаў у суме Br199751,2 млн. Прадугледжаны гарантыі ў пагашэнні крэдытаў, выдадзеных арганізацыям па хлебапрадуктах, прадпрыемствам ільняной галіны.

Усяго было выдадзена крэдытаў на суму Br474150 млн. Урад прадаставіў гарантыі ў пагашэнні крэдытаў на Br199751,2 млн.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК