| |
|
|
Эканомікам Беларусі, Расіі і Казахстана трэба пераадольваць сусветны крызіс сумеснымі намаганнямі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў Жодзіне ў час наведвання Беларускага аўтамабільнага завода. На сённяшні дзень узаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і Расіі складае ад 60 працэнтаў да 90 працэнтаў па асобных відах кааперацыі. "Цяпер спыніліся расійскія ГАЗ, КамАЗ і гродзенскія прадпрыемствы, што ўваходзяць у ААТ "Белкард", якія пастаўляюць у Расію камплектуючыя", - канстатаваў Прэм'ер.
|
|
| |
У БЕЛАРУСІ ПЕРАНОСЯЦЦА РАБОЧЫЯ ДНІ Ў СНЕЖНІ І СТУДЗЕНІ
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.
Рабочы дзень з пятніцы 26 снежня пераносіцца на суботу 20 снежня 2008 года і з пятніцы 2 студзеня на суботу 10 студзеня 2009 года.
Прычым арганізацыям прадастаўляецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Тром самым буйным зверагадоўчым гаспадаркам спажыўкааперацыі ў 2009 годзе будуць прадастаўлены льготныя крэдыты для гадоўлі пушных звяроў. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1997.
|
|
|
Урад Беларусі ўстанавіў з 1 студзеня 2009 года новы памер мінімальнай заработнай платы (МЗП).
У адпаведнасці з Пастановай Саўміна нумар 2020 месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры Br229 тыс. 700, пагадзінная мінімальная заработная плата - у памеры Br1 тыс. 360.
|
|
|
У Беларусі вытворчасць кукурузнага крухмалу і патакі павінна быць забяспечана айчыннай сыравінай. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння на адкрыцці цэха па вытворчасці кукурузнага крухмалу і патакі ў РУВП "Экзон-глюкоза" (Брэсцкая вобласць).
|
|
|
Канцэрн "Белнафтахім" скароціць тэрміны разгляду заяў на размяшчэнне складоў нафтапрадуктаў і аўтазаправачных станцый на тэрыторыі рэспублікі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 2004 ад 22 снежня.
|
| |
|
Урад Беларусі Пастановай нумар 1954 зацвердзіў Комплексны план развіцця льняной галіны да 2010 года.Каменціруючы асноўныя палажэнні дакумента, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі паведаміў, што ў яго ўвайшлі ўсе прапановы Мінсельгасхарча па аздараўленню льняной галіны.
|
|
|
Сродкі фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны для падтрымкі экспартаарыентаваных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся меры па забеспячэнню стабільнай работы валаўтваральных і іншых прадпрыемстваў Беларусі.
|
| |
|
У 2009 годзе ў Беларусі будзе пабудавана 6 млн.кв.м жылля. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Урада нумар 1982/19 ад 19 снежня.
|
|
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць неабходным паскорыць пераход у разліках паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі на рэгіянальную валюту. Аб гэтым кіраўнік беларускага Урада заявіў 20 снежня на сустрэчы са Старшынёй дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)" (РФ) Уладзімірам Дзмітрыевым.
|
| |
|
Усе работы на аб'екце "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь" павінны быць завершаны да 20 лютага 2009 года. Такую задачу паставіў сёння ў час наведвання рэканструюемага будынка тэатра Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
|
| |
|
Беларусь вітае любых інвестараў з канкрэтнымі планамі па тэрмінах рэалізацыі праектаў і фінансаванню, сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура.
|
|
|