| |
У ПЛАН ПРЫВАТЫЗАЦЫІ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ НА 2008-2010 ГАДЫ ЎНЕСЕНЫ ЗМЯНЕННІ
У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.
Згодна з дакументам, з плана прыватызацыі выключаны шэраг прадпрыемстваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, з пераліку прадпрыемстваў Мінбудархітэктуры, запланаваных да акцыяніравання ў 2008 годзе, выключана пяць аб'ектаў. Цяпер у ім засталіся шэсць арганізацый: камплектуючае аптова-гандлёвае РУП "Будкамплект", праектна-канструктарскае РУП "Аргтэхстром", ВРУП "Будтэх-прагрэс", вытворча-тэхнічнае РУП "Прамбудсістэма", будаўнічае пусканаладачнае РУП "Трэст Белпрамналадка" (усе Мінск), а таксама магілёўскае мантажнае РУП "Мантажаўтаматыка".
Унесены таксама змяненні ў раздзелы па прыватызацыі на 2009 і 2010 гады. Яны датычацца аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці Мінбудархітэктуры і Мінжылкамгаса. Так, з плана прыватызацыі ў 2010 годзе выключаны ўнесеныя ў яго раней сем прадпрыемстваў Мінжылкамгаса.
Такім, чынам, Пастановай Урада нумар 1709 унесены змяненні ў Пастанову Савета Міністраў ад 14 ліпеня 2008 года нумар 1021, якой быў зацверджаны план прыватызацыі аб'ектаў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады і пералік адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, акцыі якіх, прыналежныя Рэспубліцы Беларусь, падлягаюць продажу.
Як растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці, ініцыятыва аб вывядзенні гэтых прадпрыемстваў з пераліку аб'ектаў прыватызацыі належыць органам дзяржкіравання. Да будаўнічых і праектных арганізацый выказвалі шмат прэтэнзій па падаражэнню кошту будаўнічых работ. Падрыхтоўка да акцыяніравання таксама патрабуе затрат. Таму прапанавана пакуль што пакінуць некаторыя прадпрыемствы ў дзяржуласнасці. Такое ж абгрунтаванне і ў арганізацый Мінжылкамгаса.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|