УРАД БЕЛАРУСІ ПАВЯЛІЧЫЎ КВОТЫ НА ВЫТВОРЧАСЦЬ ЦЫГАРЭТ У 2008 ГОДЗЕ ДА 19,5 МЛРД. ШТУК
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.
Згодна з дакументам ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" у гэтым годзе зможа вырабіць 12,75 млрд. штук цыгарэт і папярос супраць 12,5 млрд. штук, якія планаваліся раней. Квота для СП "Тытунь Інвест" павялічана з 6,5 млрд. штук да 6,75 млрд. штук.
У 2008 годзе квоты на вытворчасць цыгарэт у Беларусі павялічаны першы раз. У 2007 годзе квоты павялічваліся два разы.
Пастанова нумар 1736 уносіць змяненні ў Пастанову Савета Міністраў нумар 1748 ад 17 снежня 2007 года і ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аб'ём вытворчасці тытунёвых вырабаў у краіне ў студзені-кастрычніку бягучага года склаў 16,9 млрд. штук, што на 9,5 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2007 года.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|