Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

У Беларусі да 2014 года павінна быць зарэгістравана ўся няўлічаная нерухомая дзяржмаёмасць

Да 1 студзеня 2014 года ў Беларусі павінна быць завершана рэгістрацыя ўсіх няўлічаных раней аб'ектаў нерухомай дзяржаўнай маёмасці. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў ад 20 чэрвеня 2009 года нумар 800 "Аб мерах па дзяржаўнай рэгістрацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці".

Цяпер у Беларусі пытанні эфектыўнага кіравання маёмасцю, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, набылі асаблівую важнасць і актуальнасць, адзначылі ў камітэце. Асаблівае значэнне ў гэтым выпадку мае эфектыўнасць кіравання нерухомай маёмасцю, паколькі кошт яе вялікі, такім чынам, памер паступленняў у бюджэт, пры ўмове яе рацыянальнага выкарыстання, можна павялічыць.

Для дасягнення высокага ўзроўню эфектыўнасці кіравання нерухомай маёмасцю неабходна ведаць максімальна дакладную інфармацыю аб яе колькасным і якасным складзе. На сённяшні момант галоўным дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам, які змяшчае звесткі аб зарэгістраваных аб'ектах нерухомай маёмасці, што знаходзяцца як у дзяржаўнай, так і прыватнай уласнасці, з'яўляецца Адзіны дзяржаўны рэгістр нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю. Ён быў створаны і вядзецца ў адпаведнасці з Законам ад 22 ліпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю". У яго развіццё прыняты таксама нарматыўныя прававыя акты.

Пры гэтым неабходнай умовай для адлюстравання ў гэтым рэгістры інфармацыі аб аб'екце нерухомай маёмасці з'яўляецца правядзенне працэдуры яго тэхнічнай інвентарызацыі і дзяржрэгістрацыі. Такія дзеянні ажыццяўляюць у адпаведнасці з законам тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю. Акрамя таго, перад прыняццем рашэння аб распараджэнні любым аб'ектам нерухомай маёмасці, што падлягае дзяржрэгістрацыі, абавязкова наяўнасць такой рэгістрацыі.

Разам з тым, як паказвае практыка, не ўсе існуючыя аб'екты нерухомай маёмасці, якія падлягаюць дзяржрэгістрацыі, зарэгістраваны ў рэгістры. Па гэтай прычыне ацаніць рэальную колькасць такіх аб'ектаў, у тым ліку якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама прааналізаваць іх якасны склад праблематычна. Як вынік гэтага, пры прыняцці рашэння аб распараджэнні нерухомай маёмасцю, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, магчыма недакладная ацэнка сітуацыі. А гэта можа прывесці да памылак.

Такім чынам, наяўнасць у рэгістры максімальна поўнай і дакладнай інфармацыі аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, мае вялікае значэнне, падкрэслілі ў камітэце. У сувязі з гэтым пастановай урада нумар 800 і ўстаноўлена патрабаванне для дзяржарганізацый аб ажыццяўленні рэгістрацыйных дзеянняў адносна прыналежных ім аб'ектаў нерухомай маёмасці, звесткі аб якіх адсутнічаюць у рэгістры.

Пастановай прадугледжаны абавязак дзяржаўных арганізацый, у якіх капітальныя будыніны (будынкі, збудаванні), незавершаныя закансерваваныя капітальныя збудаванні і ізаляваныя памяшканні знаходзяцца на праве аператыўнага кіравання, гаспадарчага ведання, завяршыць работы па дзяржрэгістрацыі гэтай нерухомай маёмасці. А пачаты яны былі на падставе ўказа ад 4 студзеня 1996 г. нумар 9. "Аб упарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў і іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці".

Пры гэтым у Дзяржкаммаёмасці падкрэслілі, што дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю, якая праводзілася ва ўстаноўленым парадку ўпаўнаважанымі арганізацыямі да ўступлення ў сілу згаданага закона, з'яўляецца юрыдычна сапраўднай.

Пастановай прадугледжваецца, што дзяржаўныя арганізацыі абавязаны атрымаць ва ўстаноўленым парадку адпаведныя дакументы аб дзяржрэгістрацыі. Праведзеная дзяржрэгістрацыя засведчваецца шляхам выдачы заяўніку пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Пры гэтым пацвярджаюць дзяржрэгістрацыю таксама і дакументы, выдадзеныя па выніках дзяржаўнай рэгістрацыі, праводзімай ва ўстаноўленым парадку ўпаўнаважанымі органамі да ўступлення закона ў сілу.

Такім чынам, нерухомая маёмасць лічыцца зарэгістраванай, калі на момант уступлення ў сілу закона ў дзяржарганізацыях, якія ажыццяўлялі раней дзяржрэгістрацыю (улік) нерухомай маёмасці, ёсць інфармацыя для завядзення рэгістрацыйнай справы і ўнясення запісаў у рэгістрацыйную кнігу.

Зыходзячы з гэтага, дзяржаўнай рэгістрацыі падлягаюць толькі тыя капітальныя будыніны (будынкі, збудаванні), незавершаныя закансерваваныя капітальныя збудаванні і ізаляваныя памяшканні, інфармацыя аб якіх адсутнічае ў дакументах рэгістра.

Больш таго, пастанова прадугледжвае ўвядзенне мер, якія забяспечваюць яго выкананне. Павінны быць зацверджаны графікі паэтапнага правядзення дзяржаўнай рэгістрацыі. Рэспубліканскія органы дзяржкіравання, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам абавязаны інфармаваць Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі аб праведзенай рабоце. За пяць гадоў неабходна завяршыць усе работы па дзяржаўнай рэгістрацыі, рэзюмавалі ў Дзяржкаммаёмасці.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК