Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

План мерапрыемстваў на 2010 год па выкананню Дзяржпраграмы садзейнічання занятасці насельніцтва зацверджаны Урадам Беларусі

Пастановай Савета Міністраў нумар 87 ад 25 студзеня 2010 года зацверджаны План мерапрыемстваў на 2010 год па выкананню Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2009-2010 гады.

План мерапрыемстваў на 2010 год грунтуецца на такіх магістральных напрамках, як садзейнічанне ў працаўладкаванні незанятага насельніцтва; забеспячэнне занятасці насельніцтва ў вёсцы, у малых гарадах і рэгіёнах з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя. Дакумент уключае антыкрызісныя меры па забеспячэнню занятасці работнікаў арганізацый, якія працуюць у рэжыме няпоўнай занятасці. Яго рэалізацыя павінна прывесці да павелічэння да канца 2010 года колькасці занятых у эканоміцы краіны да 4 млн. 740 тыс. чалавек, забеспячэння ўзроўню рэгіструемага беспрацоўя ў межах 1,2-1,5 працэнта колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (у Брэсцкай і Віцебскай абласцях - 1,6 працэнта, у Магілёўскай - 1,5 працэнта, у Гомельскай і Гродзенскай - 1,4 працэнта, у Міскай вобласці - 1,2 працэнта, у Мінску - 0,6 працэнта).

З улікам актуальнасці задачы павелічэння колькасці занятых у эканоміцы заданне па стварэнню рабочых месц у 2010 годзе павялічана да 175,3 тыс., у тым ліку рэспубліканскім органам дзяржкіравання - 7215.

Так, павялічана заданне Мінгандалю да 266 рабочых месц, Мінспорту - да 320, Белкаапсаюзу - да 345, Мінсувязі - да 108, Мінэнерга - да 632, Мінсельгасхарчу - да 353, Мінбудархітэктуры - да 486, канцэрну "Белнафтахім" - да 909. Арганізацыі Мінпрама арганізуюць 1277 новых рабочых месц. Дарэчы, у адпаведнасці з Праграмай развіцця сферы паслуг на 2006-2010 гады ў бягучым годзе будзе створана 21,1 тыс. рабочых месц. Планавыя аб'ёмы новых рабочых месц скаардынаваны з реалізуемымі ў 2010 годзе праграмамі інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця, праграмамі развіцця вёскі, малых гарадоў.

З улікам існуючых вакансій агульная колькасць рабочых месц дасягне прыкладна 210 тыс., што дасць магчымасць забяспечыць прырост колькасці занятых у эканоміцы ў неабходных параметрах.

План мерапрыемстваў на 2010 год прадугледжвае дадатковыя меры заканадаўчага, арганізацыйнага, інфармацыйнага характару па забеспячэнню занятасці работнікаў арганізацый, якія працуюць у рэжыме няпоўнай занятасці. У прыватнасці, плануецца ўзмацніць сацыяльную абароненасць работнікаў такіх арганізацый.

Асаблівы акцэнт у 2010 годзе зроблены на ўключэнні незанятых грамадзян у прадпрымальніцтва. Планам на 2010 год прадугледжана аказаць садзейнічанне 2850 беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.

У 2010 годзе прадугледжваецца аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні 31,1 тыс. беспрацоўных жыхароў малых гарадоў, арганізацыя аплатных грамадскіх работ для 20,6 тыс. беспрацоўных, прадастаўленне субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 671 беспрацоўнаму, накіраванне на прафпадрыхтоўку 4,6 тыс. чалавек, часовае працаўладкаванне 431 беспрацоўнага па праграме "Маладзёжная практыка". Для зніжэння напружанасці на рынку працы ў малых, сярэдніх гарадскіх паселішчах і рэгіёнах з устойліва высокім узроўнем беспрацоўя ў 2010 годзе плануецца стварэнне 25,5 тыс. рабочых месц, у тым ліку 1145 - з выкарыстаннем бюджэтных пазык.

На 2010 год павялічана заданне па арганізацыі новых рабочых месц у вёсцы: іх прадугледжваецца стварыць 17,5 тыс. (у параўнанні з мінулагоднім заданнем на 45 працэнтаў больш), у тым ліку 191 - з выкарыстаннем бюджэтных пазык. Будзе аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 21,2 тыс. беспрацоўных. Накіраванне на навучанне і павышэнне кваліфікацыі атрымаюць 3,8 тыс. сельскіх беспрацоўных. Фінансавая падтрымка будзе аказана 294 беспрацоўным для арганізацыі сваёй справы, дзейнасці па аказанню паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцтва. Часовая занятасць у выглядзе аплатных грамадскіх работ будзе забяспечана для 43,8 тыс. чалавек.

У Беларусі на 2010 год павялічаны аб'ём прафпадрыхтоўкі. Для зніжэння дысбалансу паміж попытам і прапанаваннем рабочай сілы, павышэння якасці працоўных рэсурсаў на прафпадрыхтоўку будуць накіраваны амаль 26,3 тыс. беспрацоўных, з іх не менш як 45 працэнтаў - па заказах арганізацый. На гэтыя мэты прадугледжваецца фінансаванне ў аб'ёме Br4,9 млрд.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК