Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Урад Беларусі зацвердзіў дадатковыя меры па эканоміі энергарэсурсаў у 2010 годзе

Урад Беларусі зацвердзіў дадатковыя меры па рацыянальнаму і эфектыўнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў у 2010 годзе. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 92.

Дакумент прыняты ў мэтах выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 "Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы", якая прадугледжвае зніжэнне энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2010 годзе не менш як на 31 працэнт да ўзроўню 2005 года.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання даручана забяспечыць у бягучым годзе дадатковую эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў у аб'ёме 245 тыс. т умоўнага паліва, у тым ліку ДВА "Белэнерга" - 60 тыс. туп, канцэрну "Белнафтахім" - 85 тыс. туп, Мінжылкамгасу (з улікам камунальнай уласнасці) - 35 тыс. туп, Мінпраму - 30 тыс. туп. Мінбудархітэктуры і Мінсельгасхарч павінны дадаткова зэканоміць па 10 тыс. туп, Мінтранс - 6 тыс. туп, канцэрны "Беллеспаперапрам" - 5 тыс. туп, "Беллегпрам" - 4 тыс. туп. Па ўзгадненню з дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Беларусі будуць адпаведным чынам дапрацаваны і зацверджаны да 10 лютага праграмы энергазберажэння на 2010 год.

Згодна з пастановай Урада, рэспубліканскія органы дзяржкіравання, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам павінны ў бягучым годзе забяспечыць тэмпы спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў ніжэй за тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі не менш як на 8 працэнтаў.

Для юрыдычных асоб з гадавым спажываннем энергарэсурсаў не менш як 1 тыс. туп, якія не выканалі заданне па дадатковай эканоміі, з 1 сакавіка 2010 года будуць прымяняцца павышаныя (на ўзроўні сярэднееўрапейскіх) тарыфы на электрычную энергію, цэны на прыродны газ. Мінэканомікі, Мінэнерга і Дзяржстандарт распрацуюць і зацвердзяць адпаведны нарматыўны прававы акт, які прадугледжвае павышаючыя каэфіцыенты да тарыфаў.

Спажыванне светлых нафтапрадуктаў у рэспубліцы павінна знізіцца ў 2010 годзе не менш як на 7 працэнтаў да ўзроўню 2009 года.

Органам дзяржкіравання даручана таксама распрацаваць графікі па вываду да 1 ліпеня бягучага года з эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, якое не адпавядае дзяржаўным стандартам у частцы энергетычнай эфектыўнасці. Плануецца аказваць арганізацыям дзяржпадтрымку ў выглядзе паніжэння цэн (тарыфаў) на энергарэсурсы з улікам выканання імі заданняў, устаноўленых праграмамі (планамі мерапрыемстваў) па энергазберажэнню.

Урад Беларусі лічыць мэтазгодным у мэтах эканомнага і беражлівага выкарыстання энергарэсурсаў насельніцтвам прымяняць дыферэнцыраваную плату за карыстанне цеплавой і электрычнай энергіяй, халоднай і гарачай вадой у залежнасці ад аб'ёмаў іх спажывання. Міністэрству эканомікі, Мінжылкамгасу, Мінэнерга і Дзяржстандарту даручана да 10 лютага падрыхтаваць адпаведны праект пастановы Савета Міністраў.

Міністэрства энергетыкі за кошт рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў павінна знізіць у 2010 годзе ўдзельны расход паліва на водпуск электраэнергіі арганізацыямі ДВА "Белэнерга" не менш як на 3 г умоўнага паліва на кВт. гадз да ўзроўню 2009 года.

Міністэрству фінансаў даручана забяспечыць апераджальнае фінансаванне ў 2010 годзе рэгіянальных і галіновых праграм энергазберажэння са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Кантроль за рэалізацыяй у Беларусі дадатковых мер па рацыянальнаму і эфектыўнаму выкарыстанню энергарэсурсаў ускладзены на Дзяржстандарт.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК