Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 лютага складае BR255 тыс. 220

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка 2010 года складае ў Беларусі Br255 тыс. 220. Такім чынам, БПМ павялічаны на 2 працэнты ў параўнанні з дзеючым з 1 лістапада 2009 года па 31 студзеня 2010 года (Br250 тыс. 70).

У адпаведнасці з пастановай Урада нумар 127, для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br271 тыс. 450, для пенсіянераў - Br227 тыс. 380, для дзяцей-студэнтаў - Br272 тыс. 130, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў - Br312 тыс. 70, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br227 тыс. 430.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца Урадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з Законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь" ён прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ выкарыстоўваецца для ацэнкі ўзроўню даходаў насельніцтва, памераў аплаты працы, пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, вызначэння ўзроўню і маштабаў малазабяспечанасці.

БПМ уяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы. У пражытачны мінімум для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва ўваходзяць наступныя віды матэрыяльных даброт і паслуг: прадукты харчавання, адзенне, бялізна, абутак, прадметы агульнасямейнага карыстання, лякарствы, прадметы санітарыі і гігіены, а таксама жыллёва-камунальныя, транспартныя і бытавыя паслугі, паслугі дзіцячых дашкольных устаноў.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК