У Беларусі ўстаноўлены заказ на 2010 год па збору лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб
У Беларусі ўстаноўлены заказ па збору лому і адходаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных патрэб на 2010 год. Ён зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 26 студзеня 2010 года нумар 102.
Дзяржаўным заказчыкам па збору металалому вызначаны ДА "Белдругмет" і арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад. Згодна з пастановай, арганізацыям Беларусі ў бягучым годзе даведзены план па збору лому і адходаў з чорных металаў у памеры 1 млн. 500 тыс. т, а лому і адходаў каляровых металаў - 18 тыс. т.
Прадпрыемствам Мінпрама неабходна ў 2010 годзе сабраць 555 тыс. т лому чорных металаў і 6,5 тыс. т лому каляровых металаў, прадпрыемствам Мінтранса - 160 тыс. т чорнага і 1,35 тыс. т каляровага лому. Устаноўлены дзяржзаказ і для іншых міністэрстваў і ведамстваў, а таксама для аблвыканкамаў. Акрамя таго, заданні атрымалі грамадскія арганізацыі - "Беларускае таварыства глухіх" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".
Дзяржзаказ устанаўліваецца штогод у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1995 года нумар 179 "Аб мерах па ўзмацненню барацьбы з крадзяжом каштоўных, чорных і каляровых металаў, іх лому і адходаў, каштоўных камянёў".
| |
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|