| |
|
|
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.
|
|
| |
НАМЕСНІК ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
 |
Косінец Аляксандр Мікалаевіч
Нарадзіўся 27 мая 1959 г. у в.Роскі-Сялец Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
У 1982 годзе закончыў лячэбны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 2005 годзе – факультэт педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, у 2007 годзе – эканамічны факультэт (магістратура) Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Магістр эканомікі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
2004 – 2006 гады – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалём ”За працоўную доблесць“. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Аўтар 350 навуковых публікацый (у тым ліку 15 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў), 8 вынаходніцтваў.
|
|
1976 – 1982 гады |
Студэнт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. |
|
1980 – 1982 гады |
Намеснік сакратара камітэта камсамола Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. |
|
1982 – 1984 гады |
Сакратар камітэта камсамола Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. |
|
1982 – 1984 гады |
Вучоба ў клінічнай ардынатуры на кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. |
|
1984 – 1987 гады |
Аспірант кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. |
|
1987 – 1995 гады |
Асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. |
|
1995 – 1997 гады |
Кіраўнік рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра ”Інфекцыя ў хірургіі“. |
|
1997 – 1999 гады |
Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага інстытута. |
|
1999 – 2004 гады |
Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага універсітэта. |
|
2004 – 2005 гады |
Рэктар установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт“, прафесар кафедры хірургіі факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў. |
|
Са снежня 2005 года |
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Жанаты. Мае сына. |
Версія для друку
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.
|
| |
|
Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.
|
| |
|
У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.
|
|
|
Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.
|
|
|
Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў
канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
|
| |
|
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.
|
| |
|
У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.
|
|
|
17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.
|
| |
|
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.
|
|
|