| |
|
|
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.
|
|
| |
НАМЕСНІК ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
 |
Кабякоў Андрэй Уладзіміравіч
Нарадзіўся 21 лістапада 1960 г. у г. Маскве.
У 1983 годзе закончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя С.Арджанікідзе, у 1991 годе - Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя У.У.Куйбышава, Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. |
|
1983-1985 гг. |
майстар, старшы майстар механазборачнага цэха Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава |
|
1985-1988 гг. |
старшы майстар, намеснік начальніка зборачнага цэха, намеснік начальніка зборачнай вытворчасці Рагачоўскага завода "Дыяпраектар", Гомельская вобласць |
|
1988-1989 гг. |
інструктар арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркома КПБ, Гомельская вобласць |
|
1989-1991 гг. |
слухач Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ |
|
1991-1995 гг. |
начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара па эканоміцы рагачоўскага завода "Дыяпраектар", Гомельская вобласць |
|
1995-1996 гг. |
намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |
|
1996-1998 гг. |
намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь |
|
чэрвень - снежань 1998 г. |
прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці |
|
1998-2000 гг. |
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь |
|
2000-2001 гг. |
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
|
2001-2002 гг. |
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь |
|
2002-2003 гг. |
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь - Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь |
|
са снежня 2003 г. |
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
Жанаты. Мае дачку і сына. |
Версія для друку
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.
|
| |
|
Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.
|
| |
|
У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.
|
|
|
Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.
|
|
|
Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў
канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
|
| |
|
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.
|
| |
|
У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.
|
|
|
17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.
|
| |
|
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.
|
|
|