БЕЛАРУСЫ БУДУЦЬ ПІЦЬ БАБРУЙСКІ СОК «ЗВЯЗДА», IЛОНА ІВАНОВА, 29 КРАСАВІКА 2008 Г.
28 красавiка ў Бабруйску адкрыўся новы завод па вытворчасцi сокаў кампанii "Старая крэпасць". Чырвоную стужку на цырымонii адкрыцця перарэзаў Кiраўнiк беларускага Ўрада Сяргей Сiдорскi.
Новае прадпрыемства — самы буйны i самы сучасны сокавы завод у Беларусi. Яго магутнасцi дазваляюць забяспечыць 70 працэнтаў агульнай патрэбнасцi айчыннага рынку ў соках. Абсталяванне, пастаўленае з краiн Еўрасаюза, забяспечвае высокi ўзровень якасцi прадукцыi.
— Эканомiка нашай краiны трывала стала на шлях iнавацыйнага развiцця, — сказаў на адкрыццi завода Сяргей Сiдорскi. Прэм’ер нагадаў, што паводле падпiсанага ў леташнiм сакавiку Аляксандрам Лукашэнкам указа, у Беларусi павiнны на працягу трох гадоў з’явiцца 20 сучасных прадпрыемстваў. Новы завод у Бабруйску — адзiн з iх. Яго магутнасць — 70 мiльёнаў лiтраў у год. Сёлета кампанiя "Старая крэпасць" плануе вырабiць 11 млн лiтраў соку.
— Сёння 60 працэнтаў сокаў завозiцца ў нашу краiну з-за мяжы, — паведамiў Сяргей Сiдорскi. — Задача дзяржавы ў такой сiтуацыi — самастойна альбо з прыцягненнем iнвестара будаваць прадпрыемствы па вырабе соку.
Беларускi сокавы рынак цяпер сапраўды называюць унiкальным: у суседнiх Расii i ва Ўкраiне, якiя пастаўляюць сокi ў Беларусь, на сваiм рынку iмпартная прадукцыя складае толькi сiмвалiчны працэнт. Мiж тым, спажыванне соку павялiчваецца: цяпер кожны беларус выпiвае 10 лiтраў на год, а ў блiжэйшыя тры-чатары гады, чакаюць спецыялiсты, гэты паказчык падвоiцца.
Заняць гэту нiшу i спяшаецца бабруйскi завод. У маi на палiцах беларускiх крамаў з’явяцца сокi пад гандлёвай маркай "Сочный". Лiтровы пакет будзе каштаваць 2600—2700 рублёў. Кiраўнiцтва завода лiчыць, што iх прадукт заваюе спажыўцоў прымальным коштам, высокай якасцю, добрай упакоўкай i свежасцю.
Бабруйскае прадпрыемства будзе развiвацца делей. Як адзначыў Сяргей Сiдорскi, цяпер завод вырабляе сокi з канцэнтратаў, якiя прывозяцца з-за мяжы. Але ўжо сёлета, на думку прэм’ера, важна вызначыцца з сыравiннымi зонамi i сельскагаспадарчымi прадпрыемствамi, якiя ў перспектыве будуць пастаўляць прадукцыю ў Бабруйск. Нездарма ў пералiк сокаў, якiя будуць тут вырабляцца, уключаны бярозавы — для рэалiзацыi ў Беларусi i за яе мяжой.
Інвестыцыйная кампанiя "Dеtrоit Invеstmеnts" пабудавала ў Бабруйску пiўзавод "Сябар", а потым прадала яго. На ажыццяўленне новага праекта па вытворчасцi соку кампанiя выдаткавала 20 мiльёнаў долараў. Iдэя пераўтварыць стары непрацуючы кансервавы завод у новае сучаснае прадпрыемства ажыццявiлася ўсяго за 18 месяцаў.
— Мы вырашылi будаваць завод на Магiлёўшчыне таму, што маем адкрыты i прамы дыялог з уладамi, — сказаў на прэс-канферэнцыi член Савета дырэктараў "Dеtrоit Invеstmеnts" Юджын Кашпер. — Тут добры патэнцыял сельскай гаспадаркi, асаблiва што датычыцца яблычнага соку. I мы таксама вельмi задаволеныя якасцю мясцовай вады. Дарэчы, амерыканца Кашпера ў Бабруйску папросту называюць Яўгенам. I ў прынцыпе, маюць рацыю: каранi Юджына ў Беларусi, а яго дзед менавiта з Бабруйска. Спадар Кашпер расказаў, што не знайшоў месца, дзе жыла сям’я дзеда ў горадзе — усё знiшчана вайной. Ён прызнаўся, што яму вельмi прыемна браць удзел у развiццi мясцовасцi, дзе 90 гадоў таму жылi яго продкi.
Сяргей Сiдорскi задаволены тым, што бабруйскi завод адпавядае ўсiм сучасным мiжнародным стандартам. Прэм’ер таксама паведамiў, што па iнiцыятыве ўрада блiжэйшым часам будзе ўведзены "зялёны сертыфiкат" для экалагiчна чыстай прадукцыi, якi гэта прадпрыемства напэўна атрымае.
— Сэнс "зялёнага сертыфiката" ў тым, каб кампаненты, з якога вырабляецца на пераапрацоўчым прадпрыемстве прадукт — сок, малако цi нешта iншае, утрымлiваў толькi экалагiчна чыстыя кампаненты, без дабавак, — патлумачыў Сяргей Сiдорскi. — Гэты сертыфiкат будзе садзейнiчаць прасоўванню добрых тавараў на ўнутраным i знешнiм рынках.
| |
© 2005-2008 Аппарат Совета Министров Республики Беларусь
При использовании информации ссылка на источник обязательна
Информационная поддержка УП "Белорусское телеграфное агентство"
|
|
|