"Ад кожнага рубля павінна быць аддача". Аляксандр Турчын аб эфектыўнасці дзяржпадтрымкі экспарту

Пытанні эфектыўнасці дзяржаўнай фінансавай падтрымкі экспарту абмеркавалі на нарадзе ў Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына.

"Экспарт адыгрывае ключавую ролю ў эканоміцы Беларусі, забяспечваючы значную частку ВУП і валютныя паступленні. Паспяховы экспарт стымулюе вытворчасць, дае магчымасць павялічваць даходы прадпрыемстваў і садзейнічае занятасці насельніцтва, што станоўча ўплывае на эканамічны рост", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Як падкрэсліў Прэм'ер-міністр, неабходна разумець, якія механізмы падтрымкі экспарту сёння эфектыўныя і якія рэзультаты ў выніку будуць дасягнуты. Кожны патрачаны бюджэтны рубель павінен прыносіць максімальны прыбытак эканоміцы, сказаў ён.

Фота: БЕЛТА