Турчын Аляксандр Генрыхавіч

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Нарадзіўся ў 1975 годзе. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

1997 – 1998дырэктар магазіна калгаса ”Авангард“ Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці
01.1999 – 07.1999дзяржаўны падатковы інспектар інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці
1999 – 2002галоўны кантралёр-рэвізор кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці
2003 – 2004галоўны кантралёр-рэвізор кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці
2004 – 2007начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці
2007 – 2010намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці
2010 – 2012старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама
2012 – 2015намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама
2015 – 2016памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўны інспектар па Гомельскай вобласці
2016 – 2018Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
2018 – 2019Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выконваючы абавязкі Кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
2019 – 2025старшыня Мінскага аблвыканкама
2025Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Якія тэмы ўзнімуць на пасяджэнні саюзнага Саўміна, якое пройдзе ў Маскве 2 лютага, абмеркавалі на сустрэчы Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын і Дзяржаўны Сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў новую аўтобусную вытворчасць Мінскага аўтамабільнага завода.

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын прадставіў калектыву Міністэрства фінансаў новага кіраўніка.

Адзін з буйнейшых інвестпраектаў агракамбіната "Дзяржынскі" на фінішнай прамой - завод па перапрацоўцы нехарчовай сыравіны жывёльнага паходжання ў раёне Фаніпаля магутнасцю 80 тыс. т у год. З ходам яго рэалізацыі азнаёміўся Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын наведаў ААТ "Нафтан", азнаёміўся з работай прадпрыемства і перспектывамі яго развіцця.

Адбылася тэлефонная размова Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына і старшыні ўрада Расіі Міхаіла Мішусціна.

У ходзе размовы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку сумесныя праекты ў розных галінах.

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў ключавыя вытворчыя пляцоўкі ААТ "Мінскі трактарны завод".

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын павіншаваў выхаванцаў Івянецкага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Дабрыня сэрцаў" з навагоднімі святамі ў рамках акцыі "Нашы дзеці".

У Мінску пад старшынствам Прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына прайшло першае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў абноўленым складзе.

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прадставіў калектыву Генеральнай пракуратуры новага генпракурора Дзмітрыя Гару.

Да гэтага часу Дзмітрый Гара кіраваў Следчым камітэтам.

У рабочым графіку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандра Турчына сёння - наведванне малочнатаварнага комплексу "Лошніца" пад Барысавам. Кіраўнік Урада праверыў, як утрымліваюць цялят у гаспадарцы.

У цэлым комплекс разлічаны на 800 галоў дойнага статка. Сярэдні надой малака на карову ў суткі - 25 л на галаву. А ў дзень тут атрымліваюць ад 17 да 17,5 т малака выключна гатунку экстра.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын наведаў завод ТАА "ПОЖСНАБ" у Барысаве.

Геаграфія паставак прадпрыемства ахоплівае ўвесь Еўразійскі кантынент і Афрыку. Беларускія пажарныя аўтамабілі эксплуатуюцца ў краінах СНД і далёкага замежжа. Расійская Федэрацыя-найважнейшы знешні рынак для прадпрыемства.

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын разам з калегамі з краін Еўразійскага эканамічнага саюза 12 снежня наведалі павільён "Атам" на ВДНГ у Маскве.

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у рамках рабочага візіту ў Маскву 12 снежня наведаў павільён "Рэспубліка Беларусь" на ВДНГ у Маскве.

Урадавая дэлегацыя на чале з Прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным накіравалася ў Маскву з рабочым візітам.

Сёння Прэм'ер-міністр прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Традыцыйна пасяджэнне пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.

На заўтра запланаваны ўдзел кіраўнікоў урадавых дэлегацый у Міжнароднай канферэнцыі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

У Еўразійскім эканамічным саюзе створаны трывалы інтэграцыйны фундамент для пераходу да новага этапу супрацоўніцтва "пяцёркі". Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын 11 снежня ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе.