Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са Старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным.
Кіраўнікі Урадаў разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва і дамовіліся аб актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе.
Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі ход рэалізацыі буйных сумесных эканамічных праектаў у Беларусі і Расіі.