Адказы простай і зразумелай мовай. Якой будзе Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года, расказаў Аляксандр Турчын

На пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў быў вынесены праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку - гэта важнейшы прагнозны дакумент, які вызначае стратэгію развіцця краіны на сярэднетэрміновую перспектыву. Канцэпцыю Праграмы Кіраўнік дзяржавы адобрыў яшчэ ў маі, адзначыў Аляксандр Турчын. А Міністэрству эканомікі была пастаўлена задача на яе аснове падрыхтаваць аснове падрыхтаваць вывераны і эфектыўны дакумент, які стане асновай для паспяховага развіцця Беларусі на будучыя пяць гадоў.

"Каб Праграма была "жывой" і сапраўднай, як даручаў Кіраўнік дзяржавы, патрабавалася ўдасканаліць падыходы да яе выканання, забяспечыўшы стопрацэнтную спалучанасць з інструментамі яе рэалізацыі - дзяржаўнымі, галіновымі і рэгіянальнымі праграмамі. Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны не павінна жыць сваім жыццём. Усе інструменты і рэсурсы, якія мае ўрад, павінны быць падпарадкаваны яе выкананню. Для гэтага ў падпраграмных дакументах павінна быць вызначана этапнасць выканання задач, устаноўлены прамежкавыя мэты. Менавіта па іх будзе праводзіцца штогадовая ацэнка работы кіраўнікоў", - адзначыў Прэм'ер.

Пяцігадовая Праграма з'яўляецца праграмай развіцця дзяржавы, дадаў Аляксандр Турчын. "Не праграмай будаўніцтва дарог або квадратных метраў жылля, а комплексным дакументам, які простай і зразумелай мовай дасць адказы на пытанні, як будзе развівацца эканоміка нашай краіны ў бліжэйшыя пяць гадоў, якія прыярытэтныя напрамкі развіцця вызначаны і, самае галоўнае, як усё гэта паўплывае на якасць жыцця грамадзян у любым кутку краіны", - звярнуў увагу Прэм'ер.

Па выніках разгляду ва ўрадзе праграма будзе вынесена на Усебеларускі народны сход.-0-