Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын даручыў адказным дзяржорганам забяспечыць рэалізацыю адобраных Кіраўніком дзяржавы падыходаў па павышэнні ў 2026 годзе тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП) з 1 сакавіка замест 1 студзеня.
Для гэтага будзе прынята пастанова Урада і неабходныя рашэнні выканкамаў.
Такая мера накіравана на абарону інтарэсаў грамадзян і дазволіць нівеліраваць павелічэнне плацяжоў за ацяпленне ў існуючых умовах надвор'я