Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі па тэлефоне пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са Старшынёй Урада Расіі Міхаілам Мішусціным.

Напярэдадні сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Валгаградзе 29 красавіка яны абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы.