Аляксандр Турчын накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

У Шымкенце 26-27 сакавіка адбудзецца пасяджэнне ЕМУС у вузкім і пашыраным складах.

Акрамя таго, Прэм’ер-міністр выступіць на пленарнай сесіі Лічбавага форуму "Індустрыя 5.0: Сіла ўзаемадзеяння".