Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў рабочую нараду па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага краю.
Урад удзяляе прыярытэтную ўвагу развіццю турыстычнага патэнцыялу Нарачанскага рэгіёна, разглядаючы гэту тэрыторыю як адну з ключавых кропак росту ўнутранага і ўязнога турызму. З гэтай мэтай распрацаваны і зацверджаны комплекс мерапрыемстваў па развіцці Нарачанскага краю на 2026-2030 гады. Дакумент ахоплівае шырокі спектр напрамкаў і ўключае ў сябе інфармацыйныя і падзейныя мерапрыемствы, меры па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторна-курортных устаноў, стварэнне сучаснай турыстычнай інфраструктуры, а таксама развіццё нацыянальнага парку "Нарачанскі".
Цяпер на тэрыторыі Нарачанскага краю ўжо рэалізуюцца некалькі інвестыцыйных праектаў на базе санаторыяў "Сосны", "Прыазёрны" і "Спадарожнік". Плануецца ўзвядзенне спецыялізаваных аб'ектаў па размяшчэнні турыстаў (дамы рыбалова, дамы гасцінічнага тыпу), а таксама новых аб'ектаў грамадскага харчавання.
Асобная ўвага ўдзелена развіццю аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў межах прыбярэжных палос водных аб'ектаў.
Адно з ключавых пытанняў парадку дня - транспартныя зносіны. Для забеспячэння камфортнага і бяспечнага доступу да існуючых і перспектыўных турысцка-спартыўных аб'ектаў (уздоўж дарог і ў раёне возера Нарач) прапрацоўваецца пытанне рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Мінск - Нарач, каб хутка дабірацца да курортнай зоны.
Акрамя інфраструктурных праектаў, вядзецца актыўная работа па паляпшэнні турыстычнай інфраструктуры самога пасёлка Нарач і папулярызацыі адзінага брэнда Нарачанскага краю як унутры краіны, так і для замежных гасцей.