Баланс паміж дзяржпадыходам і незалежнай падтрымкай спартсменаў. Наталля Петкевіч аб дасягненнях НАК

Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Петкевіч на Генеральнай асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта павіншавала НАК з 35-годдзем.

"Самае галоўнае дасягненне НАК у тым, што камітэту ўдалося правільна знайсці баланс паміж дзяржаўным падыходам і незалежнай падтрымкай спартсменаў, чаго патрабуе алімпійская хартыя. Такога спалучэння дасягнуць вельмі складана, - падкрэсліла Наталля Петкевіч. - Дзякуючы дзеючаму і папярэднім кіраўнікам НАК і ўсёй спартыўнай грамадскасці нам удалося забяспечыць у Беларусі гэты прынцып".

Таксама Намеснік Прэм'ер-міністра ад імя Урада ў гонар юбілею падарыла НАК выцінанку ручной работы. "Узнагароды і граматы ў камітэта ўжо ёсць, у гэты раз хацелася зрабіць падарунак ад усяго сэрца. Выцінанка вельмі сімвалічная для Беларусі, яна ўнесла нашу краіну ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Хачу пажадаць, каб нашы атлеты прадаўжалі ўпісваць свае імёны ў гісторыю спорту залатымі літарамі", - падкрэсліла Наталля Петкевіч.