Больш за 20 млн рублёў зароблена на рэспубліканскім суботніку

Больш за 20 млн рублёў зароблена на рэспубліканскім суботніку, які адбыўся 18 красавіка 2026 года.

Усяго было сабрана 20,084 млн рублёў, што на 8,3 % больш, чым у красавіку 2025 года, і на 2,1 % больш, чым у кастрычніку 2025-га.

У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 2 млн 302,3 тыс. чалавек.

Грашовыя сродкі, заробленыя ад правядзення вясновага суботніка, пойдуць на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, які будуецца, і іншыя звязаныя з гэтым работы.