Сёння з вучэбнага прадмета "Беларуская мова" стартаваў этап цэнтралізаванага тэсціравання. Пажаданні і наказы абітурыентам даў Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.
У студэнцкім гарадку БДУ з самай раніцы асабліва мнагалюдна: дзясяткі маладых людзей і дзяўчат з хваляваннем абмяркоўваюць будучы тэст, гартаюць даведнікі і падручнікі, спрабуючы ў апошнія хвіліны паўтарыць тэмы, у якіх не ўпэўнены. Да адкрыцця канвертаў (у 11.00) ужо за паўтары гадзіны зарэгістраваным на ЦТ можна прайсці ў аўдыторыю, але большасць не спяшаюцца. А калі ўжо заходзяць, на лавачках іх застаюцца чакаць самыя стойкія бацькі - сваё хваляванне яны перакрываюць чытаннем кніг, гульнямі ў мабільным тэлефоне, словам, спрабуюць адцягную сваю ўвагу.
Для праходжання ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 17,9 тыс. абітурыентаў (у 2020 годзе было 18,5 тыс.). "Плюс на здачу тэстаў на беларускай мове па іншых прадметах - матэматыцы, англійскай, нямецкай, французскай - заявіліся каля 3,5 тыс. чалавек", - дадаў Ігар Петрышэнка.
Дарэчы, на базе БДУ, як расказалі ў адміністрацыі ВНУ, у гэтым годзе зарэгістраваліся для праходжання ЦТ па ўсіх прадметах прыкладна 10,8 тыс. юнакоў і дзяўчат.
Найбольш масавымі вучэбнымі прадметамі ЦТ традыцыйна з'яўляюцца руская мова (больш за 50 тыс. чалавек) і матэматыка (больш за 32 тыс.). Менавіта таму для камфорту абітурыентаў здача тэстаў размеркавана на 2 дні па кожным з гэтых прадметаў. Прыходзіць трэба ў кожны з гэтых дзён толькі тым, хто мае адпаведную дату па гэтых прадметах у сваім пропуску.
"Акрамя таго, каб было менш перамяшчэнняў і кантактаў, юнакі і дзяўчаты маглі зарэгістравацца на ЦТ у асабістым кабінеце абітурыента. Многія так і зрабілі. І пасля паспяховай здачы тэстаў праз асабісты кабінет можна падаць заяўку для рэгістрацыі на падачу дакументаў у тую ці іншую вышэйшую навучальную ўстанову", - расказаў віцэ-прэм'ер.
Нагадаў ён і аб іншых новаўвядзеннях гэтай уступнай кампаніі. У іх ліку - павялічана колькасць адмен памылковых кароткіх адказаў на тэставае заданне ў частцы В (з 2 да 4 памылковых адказаў); устаноўлена забарона на ўнясенне змяненняў у бланк адказаў пасля заканчэння часу, адведзенага на выкананне тэста; выдача сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання будзе ажыццяўляцца з 16 ліпеня пры абавязковым прад'яўленні дакумента аб адукацыі (напрыклад, школьнага атэстата). Гэта норма дасць магчымасць мінімізаваць удзел у ЦТ іншых асоб, якія не арыентаваны ў бягучым годзе на паступленне ва ўстановы адукацыі.
На думку Ігара Петрышэнкі, для хлопцаў і дзяўчынак створаны ўсе ўмовы ў пунктах ЦТ: праветрыванне аўдыторый, антысептыкі, маскі для тых, хто забыў сваю. У саміх тэстах усё ў рамках школьнай праграмы. "Юнакі і дзяўчаты сабраны, гатовы да выканання заданняў. Хто вучыўся, хто рыхтаваўся, справіцца. ЦТ - гэта своеасаблівае спаборніцтва, якое павінна быць сумленным. І гэта праверка на стрэсаўстойлівасць, дэманстрацыя ўласных ведаў. Паспяховая здача ЦТ - гэта цаглінка фарміравання кваліфікаванага спецыяліста, якія для нашай краіны патрэбны", - сказаў віцэ-прэм'ер. Усім абітурыентам ён пажадаў поспеху, сабранасці і сумленнасці перш за ўсё перад сабой пры выкананні тэстаў. А ў выпадку, калі набраных балаў будзе недастаткова, адчайвацца не трэба: яшчэ прадоўжаны тэрмін падачы дакументаў у ВНУ сельгаспрофілю. У рэшце рэшт, можна пайсці асвойваць тую ці іншую прафесію ў сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову, а на наступны год зноў паспрабаваць свае сілы на ЦТ.
Больш за 150 работнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю сочаць за парадкам на ўсіх этапах уступнай кампаніі: ЦТ, прыёме дакументаў, правядзенні ўнутраных уступных іспытаў ва ўстановах, залічэнні абітурыентаў у склад студэнтаў, навучэнцаў. У тым ліку, паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы - начальніка ўпраўлення кантролю за работай сацыяльнай сферы КДК Віктара Бурло, сёння на ЦТ па беларускай мове задзейнічана звыш 50 работнікаў Камітэта дзяржкантролю, якія працуюць у кожнай з 682 аўдыторый. У пунктах тэсціравання зроблена ўсё, каб бланкі адказаў і тэставых заданняў трапілі ў рукі арганізацыйных камісій некранутымі. Праверана гатоўнасць пунктаў тэсціравання: сістэма пропуску, работа медпункта, арганізацыя месцаў для захоўвання асабістых рэчаў абітурыентаў, арганізацыя жараб'ёўкі для рассаджвання. Прычым прадстаўнік КДК падкрэсліў, што пропуск магчымы толькі па арыгінале дакумента, які засведчвае асобу, ніякіх копій. Таксама патрэбны пропуск на сам прадмет ЦТ, ручка. Ніякіх шпаргалак, мабільных тэлефонаў - кантралёры ўважліва сочаць, каб абітурыенты не скарысталіся нейкімі носьбітамі інфармацыі.
"З кожным годам колькасць выяўленых парушэнняў і недахопаў змяншаецца. У мінулым годзе за парушэнні адхілены 14 чалавек, у тым ліку 10 - за мабільныя тэлефоны, адна дзяўчына - за шпаргалку", - сказаў Віктар Бурло.
Таксама асобная ўвага ўдзяляецца справядлівасці размеркавання арганізацыйных камісій па аўдыторыях - праз жараб'ёўкі ў прысутнасці кантралёраў.
У цэлым пакуль нейкіх заўваг да арганізацыі і правядзення тэсціравання ў КДК не было.