Мікалай Снапкоў расказаў, як у Беларусі прадоўжаць развіваць рэгіёны ў духу ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект"

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў расказаў журналістам, як у Беларусі прадоўжаць рэгіянальнае развіццё ў духу ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект".

Паводле слоў Першага віцэ-прэм'ера, праграма "Адзін раён - адзін праект" на гэты час з'яўляецца практычна завершанай. З 217 праектаў, уключаных у праграму, былі рэалізаваны 144. Рэалізаваць астатнія праекты плануецца ў 2026-2028 гадах.

Мікалай Снапкоў падкрэсліў, што бягучая пяцігодка прадугледжвае механізм падтрымкі інвестыцыйных праектаў, які атрымаў назву "Рэгіянальная ініцыятыва". Яе адрозненне ад ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект" у тым, што Савет Міністраў больш не будзе зацвярджаць канкрэтныя пералікі.

"Будзе пералік, які ініцыятыўна ўносіцца ў Міністэрства эканомікі. Ён будзе фарміравацца, кантралявацца, мадэлявацца і аддавацца на фінансаванне ў дзяржаўныя банкі Міністэрствам эканомікі, - растлумачыў Першы віцэ-прэм'ер. Такім чынам, работа па падтрымцы інвестпраектаў прадоўжыцца ўжо ў рамках "Рэгіянальнай ініцыятывы".