Многія пытанні па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі ўжо вырашаны. Аб гэтым сказаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Аляксандр Турчын адзначыў, што застаецца не так шмат часу да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. "Многія пытанні ўжо вырашаны. Падтрыманы і адобраны Кіраўніком дзяржавы падыходы да правядзення мерапрыемства, прынята пастанова Ўрада аб аказанні матэрыяльнай дапамогі", - падкрэсліў ён.
Прэм'ер папрасіў удзельнікаў абазначыць пытанні, што засталіся, а таксама акцэнтаваў увагу на падрыхтоўцы выставы, прысвечанай 80-годдзю Перамогі, якую плануецца правесці на базе Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра.
Фота: БЕЛТА