Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову з Прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым.
У час размовы было адзначана дынамічнае развіццё беларуска-азербайджанскага шматграннага партнёрства ў розных сферах дзякуючы сумесным намаганням Кіраўнікоў дзяржаў.
Былі таксама абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам, у тым ліку каляндар двухбаковых мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўні, рэалізацыя шэрага канкрэтных праектаў.
Кіраўнікі Урадаў абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне, падкрэслілі ўзаемную заклапочанасць эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе.
Аляксандр Турчын выказаў занепакоенасць у сувязі з інцыдэнтам у Нахічэвані і шчырую падтрымку ў адрас кіраўніцтва Азербайджана і дружалюбнага азербайджанскага народа.
Бакі пацвердзілі важнасць захавання міру і стабільнасці ў рэгіёне, выказаліся за хутчэйшае вяртанне сітуацыі ў дыпламатычнае рэчышча.