Беларусь і Расія выбудоўваюць новую мадэль адносін у рамках адзінай эканамічнай прасторы. Але пры гэтым размова ні ў якім разе не ідзе аб шкодзе палітычнаму або эканамічнаму суверэнітэту. Гэта адзначыў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння па выніках праведзенай у Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нарады.
Раман Галоўчанка расказаў, што "былі разгледжаны два вялікія блокі пытанняў: па эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі, па забеспячэнні ўстойлівай работы эканомікі ва ўмовах як эканамічных санкцый з боку Захаду, так і агучаных пагроз увядзення дадатковых санкцый у адносінах да суб'ектаў гаспадарання Беларусі і некаторых фізічных асоб".
"Што датычыцца інтэграцыйнай работы, Урад праінфармаваў аб фактычных выніках кантактаў з расійскімі калегамі, выніках перагаворнай работы, якая пайшла ў актыўнае жыццё, напэўна, з восені мінулага года, - прадоўжыў Раман Галоўчанка. - І цяпер фактычна мы выходзім на фінішную па ўзгадненні ўсіх саюзных праграм, якія ахопліваюць пабудову адзінай эканамічнай прасторы дзвюх краін для таго, каб забяспечыць роўныя ўмовы работы суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі. У цэлым гэтыя падыходы падтрыманы, і нам засталося дашліфаваць няшмат пытанняў з тым, каб на працягу лета, не пазней за лета завяршыць усю работу і ўнесці кіраўнікам дзяржаў падрыхтаваныя рашэнні наконт гэтага".
"Яшчэ раз паўтару, каб зняць нейкія там інсінуацыі, мы сёння аб гэтым гаварылі: у прынцыпе не ідзе размова аб нейкай шкодзе палітычнаму або эканамічнаму суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, звярнуў увагу кіраўнік беларускага Ўрада. - Мы выбудоўваем новую мадэль адносін, выбудоўваем яе ў рамках адзінай эканамічнай прасторы для таго, каб не проста стварыць роўныя ўмовы, а для таго, каб у прынцыпе стварыць нейкія новыя мадэлі эканомікі з тым, каб яны развіваліся даволі сінхронна. Паколькі мы знаходзімся ў Саюзнай дзяржаве, мы цесна пераплецены, і эканамічныя мадэлі, і канцэпцыя развіцця эканомікі павінны быць падобнымі", - рэзюмаваў ён.
Таксама Раман Галоўчанка лічыць, што заходнія санкцыі не ўяўляюць пагрозы эканоміцы нашай краіны.
Каменціруючы па просьбе журналістаў сітуацыю з санкцыямі ў адрас Беларусі, Прэм'ер-міністр падкрэсліў: "Тут настолькі адсутнічае логіка, што цяжка пакуль прагназаваць. Дастаткова розныя заявы гучаць з розных бакоў. Мы спакойна сочым за гэтай сітуацыяй, гатовы да розных варыянтаў развіцця падзей і ўпэўнены, што эканоміка Беларусі не толькі выстаіць і пераадолее, але і атрымае новы зарад бадзёрасці, як кажуць, каб больш актыўна працаваць на іншых рынках. Таму што сусвет не заканчваецца ні еўрапейскім рэгіёнам, ні паўночнаамерыканскім. Перад намі вялізная Азія, вялізны Усход. У прынцыпе, цяпер не так шмат унікальных тавараў або тэхналогій, якімі валодае толькі адна або некалькі краін на адным кантыненце".
Урад зрабіў адпаведныя падлікі, далажыў кіраўніку дзяржавы сітуацыю.
Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, цяпер беларуская эканоміка працуе абсалютна ўстойліва. Па выніках пяці месяцаў яна дэманструе ўстойлівы рост, дынамічнае развіццё, асабліва па экспарце. За названы перыяд паказчыкі экспарту перасягнулі ўжо ўзровень мінулага года на 35 працэнтаў. Пры гэтым упэўнена расце вытворчасць прадукцыі машынабудаўнічай галіны, нафтахімічны сектар таксама паказвае высокі рэзультат работы.
"Мы гатовы да любых варыянтаў развіцця падзей, але ніякай катастрофы не прадбачым. Усё ў штатным рэжыме", - рэзюмаваў кіраўнік Урада.