Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першым квартале ў час пасяджэння Савета Міністраў.
"З шасці важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця выканана чатыры. У першым квартале забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю - $828 млн, або 5,9 працэнта да ВУП. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў", - расказаў Раман Галоўчанка.
Ён падкрэсліў, што сацыяльныя задачы дзяржавы выконваюцца. "Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва павялічыліся на 2,9 працэнта. У бюджэтнай сферы выкананы асноўны крытэрый - 82,8 працэнта ад сярэдняй зарплаты па краіне. У прыярытэтным парадку падтрыманы нізкааплатныя катэгорыі бюджэтнікаў: са студзеня іх зарплата павышана ў сярэднім на 9 працэнтаў. Паступальна вырашаецца задача па павышэнні да 2025 года зарплат медыцынскіх і педагагічных работнікаў да 150 працэнтаў і 100 працэнтаў да ўзроўню сярэдняй зарплаты. Разам з тым захоўваецца негатыўны ўплыў міжрэгіянальных разрываў у заработнай плаце", - адзначыў Прэм'ер-міністр.
Захаваны стымулюючыя выплаты работнікам аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Усяго на фінансаванне гэтых надбавак у бягучым годзе з мясцовых бюджэтаў накіравана больш за Br425 млн.
"Дзякуючы ўстойлівай рабоце рэальнага сектара не дапушчана росту беспрацоўя. У сакавіку яно склала 4 працэнты па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы пры прагнозе 4,2-4,4 працэнта па выніках года", - дадаў Раман Галоўчанка.
З важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым квартале не выканана два - доля інвестыцый у ВУП і індэкс спажывецкіх цэн на сацыяльна значныя тавары. Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 87,9 працэнта, доля ў ВУП - 15,6 працэнта пры прагнозе 21,3-21,4 працэнта. Паводле слоў Прэм'ер-міністра, пытанні інвестыцый і будаўніцтва будуць абмяркоўвацца на асобным пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
"Яшчэ адно пытанне - крэдытаванне банкамі жыллёвага будаўніцтва. Ва Ўрад паступаюць сігналы з месцаў аб праблемах, якія ўзнікаюць з выдачай камерцыйных крэдытаў для грамадзян. Я даручыў віцэ-прэм'еру, які курыруе будаўнічы комплекс, аператыўна правесці работу з банкамі і выпрацаваць рашэнні па ўрэгуляванні сітуацыі, што склалася. Праграма жыллёвага будаўніцтва на гэты год павінна быць безумоўна выканана", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Урад прыняў пастанову ад 23 лютага 2021 года нумар 100, якая прадугледжвае строгія меры рэгулявання цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. З 1 сакавіка штомесячнае змяненне цэн на іх не павінна перавышаць 0,2 працэнта да цаны на гэтыя тавары, якая склалася на апошні дзень папярэдняга месяца. Раман Галоўчанка падкрэсліў, што гэта пастанова была своечасовай і дала магчымасць стрымаць неабгрунтаваны рост цэн на тавары штодзённага попыту. Разам з тым абмяркоўваецца мэтазгоднасць прадаўжэння дзеяння такога дакумента.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Савета Міністраў таксама адзначыў, што фінансавы стан арганізацый рэальнага сектара эканомікі паляпшаецца.
Тэмп росту ВУП Беларусі ў студзені-красавіку склаў 102,5 працэнта. "Добры вынік сфарміраваны ў прамысловасці - 111 працэнтаў. Паступова фарміруецца пазітыўная дынаміка ў сельскай гаспадарцы - 99,7 працэнта, дадалі 0,2 працэнтнага пункта да студзеня-сакавіка. Нядрэнна дабавілі ў аптовым тавараабароце (плюс 6,1 працэнтнага пункта) і грамадскім харчаванні (плюс 14,8 працэнтнага пункта). Гэтыя паказчыкі характарызуюць паступовае аднаўленне ад кавідных абмежаванняў", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, пры росце прамысловай вытворчасці зніжаецца ўзровень складскіх запасаў. Яго суадносіны з сярэднемесячным аб'ёмам вытворчасці на 1 мая склалі 59 працэнтаў. Паводле даных на красавік, былі 61,2 працэнта.
"У цэлым паляпшаецца фінансавы стан арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Чысты прыбытак перасягнуў Br3,3 млрд, пры тым што ў першым квартале мінулага года мы мелі чыстую страту ў памеры Br5 млрд. Сума чыстай страты арганізацый скарацілася больш як у 10 разоў, зменшылася іх колькасць", - адзначыў Прэм'ер-міністр.
Сітуацыя на валютным рынку за чатыры месяцы бягучага года характарызуецца чыстым прапанаваннем з боку суб'ектаў гаспадарання. "Дадатнае сальда па куплі і продажы склала каля $215 млн. Абавязацельствы Ўрада ў замежнай валюце выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме. Пры гэтым золатавалютныя рэзервы краіны за красавік павялічыліся на $338 млн і на 1 мая склалі $7,3 млрд. Захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя ўмацавання курса беларускага рубля", - дадаў Раман Галоўчанка.