Рост экспарту і павелічэнне колькасці рэзідэнтаў. Ва Урадзе разгледзелі вынікі работы ПВТ у 2025 годзе

Пасяджэнне Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій пад старшынствам Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандра Турчына прайшло ва Урадзе.

Сёння на пасяджэнні Наглядальнага савета ПВТ падводзяць вынікі 2025 года. "Яны нядрэнныя: назіраецца рост экспарту і павелічэнне колькасці рэзідэнтаў. Разам з тым нам трэба будзе разгледзець шэраг праблемных пытанняў. Перш за ўсё - сітуацыю вакол некалькіх нашых крыптарэзідэнтаў", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Таксама на пасяджэнні плануюць ацаніць адукацыйныя трэкі - наколькі эфектыўна рэалізуецца грантавая сістэма падтрымкі выкладчыкаў.

Усяго рэзідэнтаў у ПВТ больш як 1 тыс. З пачатку гэтага года пададзена ўжо больш як 60 заявак, якія цяпер праходзяць працэдуры адбору.