Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў рабочую сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Geely Auto Group Сун Цзюнем.
У парадку дня - стратэгічнае партнёрства і развіццё вытворчасці.
Кампанія "Geely" з'яўляецца буйнейшым аўтавытворцам і партнёрам Беларусі ў галіне легкавога аўтамабілебудавання. У лістападзе 2017 года кіраўніком дзяржавы сумесна з кіраўніцтвам кампаніі "Geely" ў Беларусі запушчаны сумесны праект - завод "БЕЛДЖЫ". Па выніках 2025 года заводам выраблена больш як 90 тыс. адзінак аўто, пачаты выпуск электрамабіляў.
У 2025 годзе, ва ўмовах глыбокіх трансфармацый у аўтамабільнай прамысловасці, звязаных з электрыфікацыяй і інтэлектуалізацыяй, група кампаній "Geely" прадэманстравала ўстойлівасць і стабільны рост: агульны аб'ём продажаў склаў 4,116 млн адзінак (на 26 працэнтаў больш у параўнанні з папярэднім годам), што з'яўляецца пятым годам запар устойлівага росту. У тым ліку аб'ём продажаў электрамабіляў дасягнуў 2,293 млн адзінак, павялічыўшыся на 58 працэнтаў, доля электрамабіляў склала 56 працэнтаў. Аб'ём продажаў групы Geely ўпершыню перавысіў 4 млн адзінак (сёмае месца ў свеце), і яна стала самым хуткарослым аўтавытворцам сярод дзесяці буйнейшых груп.