Урад устанавіў новыя цэны на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў "Аб устанаўленні для насельніцтва цэн на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію".

Пастановай прадугледжваецца павелічэнне з 1 сакавіка 2026 года цэн (тарыфаў), зыходзячы з падыходаў, прынятых пры размеркаванні прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры 22,5 бел. руб. (або 0,5 базавай велічыні) паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі (у межах параметраў, вызначаных Указам Прэзідэнта ад 23 студзеня 2026 года нумар 33 "Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2026 год").

Цэны на газ павялічваюцца на 7,07 працэнта (падаражэнне плацяжу за кошт росту тарыфу на гэту паслугу - 0,93 бел. руб.).

Тарыфы на электраэнергію павялічваюцца на 7 працэнтаў (падаражэнне плацяжу - 2,99 бел. руб.).

Тарыфы на цеплаэнергію павялічацца з 1 чэрвеня 2026 года на 7,3 працэнта (падаражэнне плацяжу - 3,12 бел. руб., у тым ліку на ацяпленне - 2,6 бел. руб., на гарачае водазабеспячэнне - 0,53 бел. руб.).

Падаражэнне аднаго балона звадкаванага газу - 1,7 бел. руб.